Еўрапейская народная партыя заклікала Мінск скасаваць рэпрэсіўныя захады ў дачыненні да рэлігійных арганізацый

30 красавіка, Позірк. Еўрапейская народная партыя (ЕНП) на кангрэсе ў Валенсіі (Іспанія) 30 красавіка прыняла рэзалюцыю “Задушэнне рэлігійнай свабоды ў Беларусі: пагроза фундаментальным правам”, якую ўнеслі на разгляд славацкія хрысціянскія дэмакраты.
Дакумент заклікае беларускія ўлады “неадкладна скасаваць рэпрэсіўныя захады, уведзеныя ў законе “Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях” і ў артыкуле 1931 КК, які крыміналізуе дзейнасць незарэгістраваных арганізацый, уключаючы рэлігійныя групы, палітычныя партыі, арганізацыі грамадзянскай супольнасці і СМІ”.
ЕНП заклікала ўлады ў Мінску “вызваліць усіх затрыманых святароў, уключаючы Генрыха Акалатовіча, Сяргея Разановіча, Анджэя Юхневіча і Мікалая Хіло, а таксама ўсіх палітычных зняволеных”.
У дакуменце таксама ўтрымліваецца заклік аднавіць доступ да “канфіскаваных месцаў рэлігійнага культу”, уключаючы касцёл св. Сымона і Алены (Чырвоны касцёл) у Мінску, і спыніць далейшае ўмяшанне дзяржавы ў дзейнасць рэлігійных устаноў.
ЕНП заклікала “адпаведныя органы Еўрасаюза” умацоўваць супрацу паміж ЕС, міжнароднымі праваабарончымі органамі і беларускай грамадзянскай супольнасцю “для забеспячэння празрыстай і рэгулярнай справаздачнасці пра рэпрэсіі ў дачыненні да рэлігіі”.
У рэзалюцыі ўтрымліваецца просьба да спецыяльнага пасланніка ЕС па пытаннях свабоды рэлігіі і перакананняў пасля яго прызначэння “распачаць афіцыйнае расследаванне парушэнняў Беларуссю міжнародных дагавораў па правах чалавека, уключаючы Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека, Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах, Канвенцыю супраць катаванняў і Дэкларацыю аб ААН рэлігіі ці перакананняў”.
ЕНП заклікала выдзеліць мэтавае фінансаванне ЕС “для аказання тэхнічнай і юрыдычнай дапамогі рэлігійным супольнасцям, якія знаходзяцца ў зоне рызыкі”.
Партыя таксама заклікала ЕС “падтрымліваць міжнародныя ініцыятывы салідарнасці, ствараючы бяспечныя сеткі падтрымкі сярод рэлігійных груп пад пераследам, гарантуючы, што гэтыя супольнасці змогуць працягваць вызнаваць сваю веру, не баючыся рэпрэсій з боку дзяржавы”.
У прэамбуле да дакумента ЕНП “рашуча асуджае нядаўні аўтарытарны разгон рэлігійных арганізацый у Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, які наўпрост парушае фундаментальныя правы і рэлігійныя свабоды”.
Адзначаецца, што “пасля фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў 2020 года беларускія ўлады сістэматычна праводзяць чыстку “непажаданых” аб’яднанняў, часта пад маркай барацьбы з масавымі беспарадкамі, экстрэмізмам або тэрарызмам, якія нібыта мелі месца”.
“У 2021 годзе чыстка закранула праваабарончыя арганізацыі, у 2022-м — незалежныя прафсаюзы, 2023-м — палітычныя партыі; у 2024 і 2025 гадах яна працягнулася ў дачыненні да рэлігійных арганізацый, метадычна знішчаючы ўсе астатнія грамадзянскія свабоды ў Беларусі”, — гаворыцца ў дакуменце.
Беларуская хрысціянская дэмакратыя паведаміла, што напярэдадні прыняцця рэзалюцыі ў рамках з’езда ЕНП адбылася адкрытая дыскусія “Беларусь у аблозе: шляхі да суверэнітэту і дэмакратыі”.
Закон “Аб змяненні законаў па пытаннях дзейнасці рэлігійных арганізацый” ад 30 снежня 2023 года абавязаў рэлігійныя арганізацыі Беларусі прайсці перарэгістрацыю. Адзін з лідараў БХД Віталь Рымашэўскі паведаміў “Позірку“, што ўжо зафіксаваныя выпадкі адмовы некаторым пратэстанцкім супольнасцям у перарэгістрацыі.
Раней “Позірк” паведамляў, што 18 красавіка Мінска-Магілёўская архідыяцэзія Рымска-каталіцкага касцёла ў Беларусі прайшла перарэгістрацыю ў якасці рэлігійнага аб’яднання. На тэрыторыі краіны дзейнічаюць яшчэ тры каталіцкія дыяцэзіі — Віцебская, Гродзенская і Пінская (усе яны, як і архідыяцэзія, не залежаць адна ад адной і падпарадкоўваюцца непасрэдна Святому Пасаду). Інфармацыі пра тое, ці прайшлі гэтыя структуры перарэгістрацыю, у адкрытым доступе няма.
Летась у верасні стала вядома, што Беларускі экзархат Рускай праваслаўнай царквы (БПЦ) першым прайшоў згаданую перарэгістрацыю. Астатнія рэлігійныя арганізацыі павінны перадаць матэрыялы для перарэгістрацыі не пазней за 5 ліпеня 2025-га.
Апарат упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў, Мінскі гарадскі і шэсць абласных выканкамаў павінны ўнесці звесткі пра рэлігійныя арганізацыях у Адзіны дзяржрэгістр юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў (АДР) да 1 студзеня 2026 года.
Згаданым законам сярод іншага ўнесеныя папраўкі ў закон “Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях”, якія фактычна забараняюць гэтым арганізацыям праяўляць палітычную актыўнасць не ў фарватары ўладаў.
Карэктаваннем заканадаўства і патрабаваннем да рэлігійных арганізацый прайсці перарэгістрацыю, як мяркуецца, улады адказалі на тое, што многія вернікі і рэлігійныя дзеячы адкрыта выказваліся пра грамадска-палітычны крызіс, які ўзнік на фоне сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і жорсткасці сілавікоў у дачыненні да ўдзельнікаў пратэстных акцый.
З пачатку восені 2020 года па 28 красавіка 2025-га, паводле даных ініцыятывы “Хрысціянская візія”, з рэпрэсіямі ў Беларусі ў той ці іншай форме сутыкнулася 89 хрысціянскіх служыцеляў: рымскаа-каталіцкага касцёла — 34, евангельскіх цэркваў — 30, праваслаўнай царквы — 20, грэка-каталіцкай царквы — 5.
- Эканоміка
- ЭканомікаАфіцыйны курс долара ў Беларусі за студзень — красавік 2025 года знізіўся на 12,2% — другое месца на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 26–30 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа год колькасць індывідуальных прадпрымальнікаў зменшылася на 6,3% — даныя Белстата (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаГродзенская вобласць, экс-намеснік старшыні якой узначаліў Дзяржкаммаёмасць, сярод лідараў па нявыкарыстаных плошчах у дзяржуласнасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- ЭканомікаКолькасць занятых у беларускай эканоміцы за апошнія 12 месяцаў павялічылася на 8 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка