Мінск 18:56

Колькасць занятых у беларускай эканоміцы за апошнія 12 месяцаў павялічылася на 8 тыс.

Ілюстрацыя: pixabay.com

30 красавіка, Позірк. У сакавіку 2025 года ў беларускай эканоміцы было занята 4 млн 146,2 тыс. чалавек — на 0,2% больш, чым у сакавіку 2024-га (4 млн 137,8 тыс.), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

У студзені 2025 года ў эканоміцы было занята 4 млн 131,6 тыс. чалавек, у лютым — 4 млн 141 тыс.

У першым квартале 2025 года ўзровень занятасці насельніцтва ў працаздольным узросце склаў 84,5% — на 1,6 адсоткавага пункта больш, чым за чацвёрты квартал 2024-га (82,9%).

Сярод жанчын гэты паказчык склаў 83,2% (84,4%; -0,8 п.п.), мужчын — 84,6% (82,6%; +2 п.п.), гарадскога насельніцтва — 84,9% (82,8%; +2,1 п.п.), сельскага — 82,7% (83%; -0,3 п.п.).

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: