Шарэнда-Панасюк заклікала ўсіх, хто можа, уратаваць палітзняволеную Кульшу, на якую распачалі новую справу

30 красавіка, Позірк. Заклік “зрабіць усё мажлівае для ўратавання” палітычнай зняволенай Вікторыі Кульшы ўтрымліваецца ў экстраным звароце экс-палітзняволенай Паліны Шарэнда-Панасюк да “беларускую і міжнародную супольнасць, палітыкаў, дыпламатаў, дэпутатаў, журналістаў”.
Тэрмін зняволення Кульшы заканчваўся 6 красавіка, аднак на волю яна так і не выйшла — у дачыненні да жанчыны распачалі новую — ужо чацвёртую — справу паводле арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі) і перавялі ў гомельскі следчы ізалятар № 3.
“Вікторыя Кульша з моманту знаходжання ў СІЗА-3 Гомеля распачала бестэрміновую галадоўку, — гаворыцца ў звароце, які апублікаваў на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку” муж экс-палітзняволенай Андрэй Шарэнда. — Гэта будзе яе шостая галадоўка ў зняволенні, гэтым разам — да канца: альбо мы даможамся яе вызвалення, альбо яна загіне. Тое што адбываецца з Вікторыяй Кульшой, іншым словам як забойства назваць нельга”.
Новую крымінальную справу супраць Кульшы Шарэнда-Панасюк назвала “шалёным здзекам над чалавекам, помстай хунты нязломнай жанчыне”.
“Перад тым як мяне вызвалілі ў лютым 2025 году, я бачыла Вікторыю Кульшу ў калоніі № 24 (знаходзіцца ў гарадскім пасёлку Зарэчча ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці. — “Позірк”.), — адзначыла аўтар звароту. — Яна выглядала як жывы нябожчык: бляклага колеру скура, моцна схуднелая, ледзьве ішла, у яе быў вялізны ацёк твару. Я ведала, што на той момант праз папярэднія галадоўкі і жахлівыя катаванні бясконцымі ШІЗА (штрафны ізалятар. — “Позірк”.) у яе распачаліся вельмі цяжкія праблемы з сэрцам, ныркамі, гінекалогіі — ажно да крывацёкаў”.
“І вось у такім стане 8 студзеня 2025 года яе зноў кінулі на 60 дзён у ШІЗА, дзе проста катавалі холадам, спецыяльна ў зімовы час не зачыняючы фортку ў камеры. А па сценах “адрамантаванай” камеры цякла вада… Паралельна аператыўнік ПК-24 Дзмітры Саманчук, не вылазячы з цёплага кабінету, здзяйсняў службовае злачынства — маляваў на Вікторыю новую “крымінальную справу” паводле арт. 411″, — дадала яна.
На думку Шарэнда-Панасюк, Кульша “можа проста не дажыць” да судовага працэсу. Палітзняволеная “працягвае барацьбу і адмаўляецца ісці на якое-кольвек супрацоўніцтва з хунтаю: прызнаваць віну, здраджваць актывістаў, дэзынфармаваць грамадскасць здымкамі ў “пакаяльных” відэа”, гэта яе “прынцыповы выбар”.
Паводле сцвярджэння аўтара звароту, за гады зняволення Кульша “некалькі разоў трымала галадоўку, некаторыя з іх сканчваліся шпіталізацыяй”, а таксама “тройчы спрабавала здзейсніць самагубства, на што рэжым адказваў ШІЗА і карнай псіхіятрыяй”.
“Яшчэ ў калоніі Вікторыя сказала мне, што ў выпадку новага абвінавачвання яна зноў абвесціць галадоўку і гэтым разам пойдзе да канца. <…> Ведаючы яе прынцыповасць, гэта гучыць як смяротны вырак, бо калі Вікторыю зараз зноў вернуць у лукашысцкі канцлагер, там яе даб’юць. Вікторыя Кульша можа стаць першай жанчынай палітзняволенай, якая загіне ў лукашысцкіх засценках”, — дадала Шарэнда-Панасюк.
Трывогу адносна стану здароўя Кульшы экс-палітзняволеная падымала яшчэ 10 лютага на прэс-канферэнцыі ў Вільнюсе.
Кульша знаходзіцца ў няволі з 4 лістапада 2020 года. Па выніках некалькіх судоў прыгавораная да 4,5 года зняволення паводле арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх) і 411 КК.
Да затрымання палітзняволеная працавала інжынерам па ахове працы. Паводле адукацыі яна юрыст, таксама скончыла курсы па манікюры і масажы. Згодна са звесткамі праваабарончага цэнтра “Вясна”, была адміністратарам чата “Водители 97%” (“Кіроўцы 97%”), які заклікаў кіроўцаў перакрываць вуліцы на знак пратэсту пасля выбараў 2020 года.
- ЭканомікаГродзенская вобласць, экс-намеснік старшыні якой узначаліў Дзяржкаммаёмасць, сярод лідараў па нявыкарыстаных плошчах у дзяржуласнасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць занятых у беларускай эканоміцы за апошнія 12 месяцаў павялічылася на 8 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года сярод несезонных тавараў хутчэй за ўсё даражэлі какава, селядзец і шакалад (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская выступіць у Валенсіі на пленуме найбуйнейшай партыі Еўрапарламента (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗ пачатку красавіка долар на біржы патаннеў на 2,6%, еўра — падаражэў на 3,7% на фоне стабільнасці курсу расейскага рубляМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка