На праваабаронцу Судаленку заведзена тры крымінальныя справы

29 красавіка, Позірк. У дачыненні да праваабаронцы Леаніда Судаленкі, які пражывае ў Літве, распачатыя тры новыя справы паводле ч. 2 арт. 3614 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
Як паведаміў мужчына на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку”, справы адкрытыя упраўленнем Следчага камітэта па Гомельскай вобласці.
Паводле яго слоў, 9 красавіка распачатая спецвытворчасць за стварэнне і публікацыю 28 траўня мінулага года відэа “Вясна прыйдзе” на ютуб-канале праваабарончага цэнтра “Вясна” (прызнаны “экстрэмісцкім фарміраваннем”).
Яшчэ дзве справы распачатыя 20 і 24 лютага за ўдзел у перадачы “Палітбамонд” у 2023 і 2024 гадах на ютуб-канале медыярэсурсу 6tv.by (таксама ўключаны ў пералік “экстрэмісцкіх фарміраванняў”).
Судаленка паведаміў, што за ўдзел у гэтай жа перадачы спецвытворчасць распачатая ў дачыненні да 74-гадовага выконваючага абавязкі старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Шанцава.
Пра новы крымінальны пераслед Судаленкі паведамлялася 27 сакавіка. Падрабязнасці тады былі невядомыя.
Крымінальная справа таксама распачатая ў дачыненні да праграмнага дырэктара “Вольнага беларускага ўніверсітэта” Аляксандра Лагвінца, паведамляе “Вясна”. 1 ліпеня 2024 года ён быў завочна прыгавораны да 10 гадоў пазбаўлення волі па “справе аналітыкаў Ціханоўскай”.
Адзначаецца, што спецвытворчасць супраць Лагвінца распачатая “пасля шэрагу інтэрв’ю незалежным СМІ”. З публікацыі вынікае, што абвінавачванне прад’яўлена паводле чатырох артыкулаў КК: арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы), арт.357 (змова альбо іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады), арт. 361 (заклікі да захадаў абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь), арт. 3611 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім).
Леанід Судаленка — былы палітвязень. У рамках першай крымінальнай справы ён быў затрыманы 18 студзеня 2021 года, абвінавачаны ў “арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак”, “падрыхтоўцы асоб для ўдзелу ў такіх дзеяннях, а таксама іх фінансаванні або іншым матэрыяльным забеспячэнні” (ч. 1 і 2 арт. 342 КК).
3 лістапада 2021 года суд Цэнтральнага раёна Гомеля (суддзя Сяргей Салоўскі) прыгаварыў яго да 3 гадоў зняволення ва ўмовах агульнага рэжыму. Ён вызваліўся пасля адбыцця пакарання ў ліпені 2023 года і пакінуў краіну.
17 чэрвеня 2024 года Гомельскі абласны суд завочна прыгаварыў Судаленку да 5 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму паводле ч. 1 і 2 арт. 3614 КК. Суд таксама пастанавіу спагнаць з яго штраф у памеры 650 базавых велічынь (на той момант 26 тыс. рублёў).
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года сярод несезонных тавараў хутчэй за ўсё даражэлі какава, селядзец і шакалад (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская выступіць у Валенсіі на пленуме найбуйнейшай партыі Еўрапарламента (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗ пачатку красавіка долар на біржы патаннеў на 2,6%, еўра — падаражэў на 3,7% на фоне стабільнасці курсу расейскага рубляМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года краіны ЕС спынілі больш за 8 тыс. спробаў мігрантаў нелегальна трапіць з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства