Лукашэнка на форуме ў Валгаградзе прадказаў “гарачую, сусветную вайну са зброяй у руках”

29 красавіка, Позірк. “Пачалася новая, чарговая вайна, паважаныя сябры. Яна пачалася, але не мы яе пачыналі”, — заявіў Аляксандр Лукашэнка, выступаючы 29 красавіка ў Валгаградзе (РФ) на форуме Саюзнай дзяржавы “Вялікая спадчына — агульная будучыня”.
“Наступны этап гэтай вайны — будзе вайна гарачая, сусветная вайна са зброяй у руках. Мы гэтага не хочам. Сёння ідзе вайна ў сродках масавай інфармацыі <…>. Мы дыскутуем, змагаемся на гэтых пляцоўках і гэтак далей, і да таго падобнае. Мы павінны, зубамі ўчапіўшыся, трымацца за гэтую гістарычную памяць [пра перамогу ў Другой сусветнай вайне”, — сказаў Лукашэнка (па відэатрансляцыі расійскіх дзяржСМІ).
Сёння, паводле слоў прамоўцы, ідзе “вайна за розумы”, “за галовы”. “Сучасная гарачая вайна немагчымая без гэтай падрыхтоўкі. Гэтая падгтоўка пачалася”, — дадаў ён.
У сваім выступе Лукашэнка некалькі разоў звязаў падзеі Другой сусветнай вайны (і Сталінградскай бітвы, у прыватнасці) з сучаснасцю. Сярод іншага ён заявіў, што сёння “ў прыбалтыйскіх краінах і Украіне моладзь махае сцягамі дывізій СС, ставяць помнікі фашысцкім катам”, і “ўсё гэта з маўклівай згоды астатняга Захаду”.
Гаворачы аб злачынствах гітлераўцаў на тэрыторыі СССР, Лукашэнка сказаў, што “асаблівую жорсткасць дэманстравалі літоўскія, латвійскія і ўкраінскія нацысты”.
“Нам супрацьстаяць нашчадкі прайграўшых прыхільнікаў Трэцяга Рэйха”, — заявіў ён.
Улады Беларусі і Расіі многія гады выкарыстоўваюць тэму Другой сусветнай вайны ў прапагандысцкіх мэтах. Барацьбой з “украінскім нацызмам” Масква і Мінск апраўдваюць поўнамаштабнае расійскае ўварванне ва Украіну ў лютым 2022 года. Гэтая вайна — найбуйнейшая ў Еўропе з 40-х гадоў мінулага стагоддзя — працягваецца дагэтуль, рэжым Лукашэнкі з першага дня падтрымлівае расійскую агрэсію. Колькасць ахвяр вылічаецца сотнямі тысяч. Мільёны ўкраінцаў былі вымушаныя пакінуць краіну і стаць бежанцамі.
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года сярод несезонных тавараў хутчэй за ўсё даражэлі какава, селядзец і шакалад (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская выступіць у Валенсіі на пленуме найбуйнейшай партыі Еўрапарламента (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗ пачатку красавіка долар на біржы патаннеў на 2,6%, еўра — падаражэў на 3,7% на фоне стабільнасці курсу расейскага рубляМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года краіны ЕС спынілі больш за 8 тыс. спробаў мігрантаў нелегальна трапіць з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства