У ДТЗ пад Варшавай пацярпеў грамадзянін Беларусі

29 красавіка, Позірк. У дарожна-транспартных здарэннях 29 красавіка каля Варшавы, паводле ўдакладненых даных, пацярпела 17 чалавек, паведамляе агенцтва “Укрінформ”.
Сярод пацярпелых 13 украінцаў, два палякі, іспанец, а таксама грамадзянін Беларусі.
Паводле слоў прадстаўніка ратавальнай службы Мазавецкага ваяводства “Медытранс” Пятра Аўчарскага, ДТЗ адбыліся каля 4:30 па кіеўскім часе (супадае з мінскім, у Польшчы на гадзіну менш).
“Сярод пацярпелых у аўтобусе — 15 пасажыраў ва ўзросце 17–гадоў. <…> Сярод пацярпелых у другім ДТЗ — 48-гадовы кіроўца грузавіка, грамадзянін Украіны, а таксама польскі выратавальнік”, — адзначыў Аўчарскі.
У пацярпелых, дадаў ён, траўмы галавы, грудной клеткі, рук і ног, яны дастаўленыя ў медустановы Варшавы.
“Двое пацярпелых, у тым ліку кіроўца грузавіка, знаходзяцца ў цяжкім стане, іх жыццю пагражае небяспека”, — сказаў польскі ратавальнік.
Паводле яго ацэнак, на месцы ДТЗ праводзіцца “адна з самых вялікіх выратавальных аперацый у Варшаве за апошні час”, задзейнічана некалькі дзясяткаў ратавальнікаў і паліцэйскіх, вялікая колькасць тэхнікі.
“На месцы быў разгорнуты цэлы ратавальны гарадок. На працягу 20 хвілін усім пацярпелым была аказаная дапамога, некаторыя пацярпелыя, у тым ліку кіроўца грузавіка, былі дэблакаваныя з транспартных сродкаў з дапамогай спецыяльнага абсталявання”, — удакладніў Аўчарскі.
Ён паведаміў, што аўтобус, які трапіў у аварыю, мае польскія рэгістрацыйныя нумары, пры гэтым “на ім былі надпісы на ўкраінскай мове”.
Прычыны ДТЗ высвятляюцца.
Раней паведамлялася пра 16 пацярпелых у ДТЗ, уключаючы адно дзіця. Адзначалася, што 29 красавіка на хуткаснай аўтадарозе недалёка ад міжнароднага аэрапорта імя Шапэна “спачатку аўтобус урэзаўся ў агароджу і перакуліўся на бок”, а затым “грузавік урэзаўся ў машыну Добраахвотнай пажарнай аховы”.
Аўтобус перавозіў 26 чалавек.
Паводле слоў прэс-сакратара Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Яцэка Дабжыньскага, у бальніцу дастаўлена 12 чалавек з аўтобуса.
Па якім маршруце рухаўся аўтобус, не ўдакладнялася.
14 лістапада 2024 года паведамлялася аб ДТЗ у Польшчы з удзелам аўтобуса, які рухаўся па маршруце Гомель — Уроцлаў. У аўтобусе ехала 11 чалавек, пацярпела шэсць грамадзян Беларусі, яны былі дастаўленыя ў медыцынскія ўстановы.
24 красавіка ў раёне горада Седльцэ (Мазавецкае ваяводства Польшчы) аўтобус Гданьск — Мінск вылецеў з дарогі ў кювет, дзе перакуліўся на бок і стукнуўся ў дрэва лабавым шклом. У аўтобусе знаходзілася 15 чалавек, сямёра з іх атрымалі траўмы.
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская выступіць у Валенсіі на пленуме найбуйнейшай партыі Еўрапарламента (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗ пачатку красавіка долар на біржы патаннеў на 2,6%, еўра — падаражэў на 3,7% на фоне стабільнасці курсу расейскага рубляМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку года краіны ЕС спынілі больш за 8 тыс. спробаў мігрантаў нелегальна трапіць з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваМінулай ноччу ў Беларусі перакрытыя рэкорды холаду 1893 і 1902 гадоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 28 красавіка — 27 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — лютым чвэрць арганізацый Беларусі была стратнай, у Мінску — амаль траціна (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка