Лукашэнка 29 красавіка наведае РФ, чакаецца сустрэча з Пуціным

28 красавіка, Позірк. Візіт у Расію здзейсніць 29 красавіка Аляксандр Лукашэнка, паведамляе яго прэс-служба.
Адзначаецца, што разам з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным ён возьме ўдзел у форуме Саюзнай дзяржавы “Вялікая спадчына — агульная будучыня” (праходзіць 28–29 красавіка) у Валгаградзе. Ад афіцыйнага Мінска на гэтым мерапрыемстве будуць таксама “парламентарыі, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, рэктары ВНУ, дырэктары гімназій і школ, а таксама цэнтраў патрыятычнага выхавання краіны, навукоўцы, члены Моладзевага парламента пры Нацыянальным сходзе”.
Згодна з праграмай візіту, Лукашэнка “ўскладае кветкі ў гісторыка-мемарыяльным комплексе “Героям Сталінградскай бітвы” на Мамаевым Кургане”.
“Чакаецца, што прэзідэнты Беларусі і Расіі правядуць асобную сустрэчу, падчас якой абмяркуюць актуальныя пытанні развіцця двухбаковай супрацы, сітуацыю ў рэгіёне і міжнародны парадак дня”, — гаворыцца ў паведамленні.
Раней “Позірк” паведамляў, што беларускую парламенцкую дэлегацыю на гэтым форуме ўзначаліць старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергеенка. Прэс-служба ніжняй палаты парламента заяўляла, што мэта мерапрыемства заключаецца ў “захаванні і абароне гістарычнай памяці пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны”.
Адміністрацыя Валгаградскай вобласці, паводле інфармацыі мясцовага выдання “Гарадскія весці”, чакае прыбыцця парламенцкіх дэлегацый з краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў, а таксама “дружалюбных краін Еўропы, Азіі, Лацінскай Амерыкі”. Агулам у мерапрыемстве, як заяўлена, возьме ўдзел больш за 500 парламентарыяў, што прадстаўляюць больш за 20 краін.

- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаВыдаткі на вытворчасць прадукцыі за год павялічыліся ў чатырох рэгіёнах — даныя БелстатаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаШтомесячная актыўнасць нелегалаў на мяжы Беларусі і ЕС у 2025 годзе дэманструе экспанентны ростМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 9 чэрвеня — 1 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка"Белавія" папоўніла парк лайнераў самалётам Airbus A330-200, верагодна, у абыход санкцыйМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+