Запчасткі для лесанарыхтоўчай тэхнікі трапілі пад санкцыі як тавары двайнога прызначэння — кіраўнік Мінлясгаса

27 красавіка, Позірк. Камплектуючыя для лесанарыхтоўчай тэхнікі трапілі пад санкцыі як прадукцыя двайнога прызначэння, аднак Міністэрства прамысловасці, прадпрыемствы “Амкадор“, МАЗ і МТЗ “хутка перабудаваліся“ і ўжо “выходзяць на свае магутнасці“. Пра гэта заявіў міністр лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік у эфіры тэлеканала “Беларусь 1“ 27 красавіка.
Кіраўнік ведамства паведаміў, што для лесанарыхтоўкі ў краіне выкарыстоўваецца 488 харвестараў (для валкі, абрэзкі сукоў падчас рубкі дрэў. — “Позірк”.) і столькі ж форвардараў (для збору, падсартыроўкі, дастаўкі ад месца нарыхтоўкі да лесавознай дарогі ці склада. — “Позірк”.).
“Гэта тая тэхніка, якая нарыхтавала летась 1,3 млн куб. м драўніны. Упершыню мы дайшлі да планкі 65%. Гэта вельмі вялікі аб’ём”, — адзначыў міністр, магчыма, маючы на ўвазе працэнт механізацыі работ. На лесанарыхтоўках працуюць і вальшчыкі, “таму што ёсць месцы, дзе тэхніка не можа дайсці”.
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБанкі за месяц павялічылі прыбытак амаль на 60% — даныя рэгулятара (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах за год вырасла ў 7,1 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства