Ціханоўская: Чарнобыль — нязручная для ўладаў тэма, якая руйнуе прыгожую карцінку дабрабыту і стабільнасці

26 красавіка, Позірк. Чарнобыль — нязручная для ўладаў тэма, якая руйнуе прыгожую карцінку дабрабыту і стабільнасці, заявіла Святлана Ціханоўская ў відэазвароце да суайчыннікаў з нагоды 39-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС — найбуйнейшай тэхнагеннай катастрофы ў гісторыі чалавецтва.
“І калі б Чарнобыль выбухнуў сёння, нас чакаў бы ўсё той жа падман дзяржаўных каналаў, маўляў, “ніякай пагрозы няма”, а “ворагі спрабуюць пасеяць паніку”, — лічыць дэмакратычны лідар.
Паводле яе слоў, рэжым працягвае хаваць статыстыку захворванняў і дыягназаў на забруджаных тэрыторыях. “Тое самае адбывалася падчас эпідэміі кавіду пяць год таму, калі ўлады заклікалі лячыцца гарэлкай, а ў той самы час паміралі людзі. Рэжым сёння паводзіць сябе гэтаксама, як і савецкія ўлады падчас [Чарнобыльскай] катастрофы. Ім прасцей замаўчаць, забыць, праігнараваць”, — адзначыла Ціханоўская.
Яна падкрэсліла, што людзі “ўсё роўна даведаліся б праўду”, але рэжым “ніколі не прызнае сваіх памылак”, “мы пабачылі б спектакль з публічным звальненнем “вінаватых”, але фатальныя наступствы для насельніцтва хаваліся б дзесяцігоддзямі”.
“Чарнобыль не такі далёкі, як можа здавацца”, — папярэдзіла Ціханоўская, згадаўшы, як сёлета 14 лютага “расійскі беспілотнік прабіў абарончы саркафаг над Чарнобыльскай АЭС і гэта магло стаць яшчэ адной страшнай трагедыяй, прычынай новых смерцяў”.
На перакананне дэмлідара, беларускі рэжым “не толькі ігнаруе пагрозы, але і стварае новыя”. “Атамная станцыя ў Астраўцы. Пры яе пабудове ігнараваліся і тэхнічныя стандарты, і нормы бяспекі. Колькі яна ўжо ламалася, спынялася? І колькі яшчэ трэба заключэнняў ад міжнародных экспертаў, каб зразумець, што гэта станцыя — пагроза не толькі беларусам, але і нашым суседзям”, — сказала Ціханоўская.
“Сёння рэжым кажа пра пабудову яшчэ адной станцыі, выхваляецца размяшчэннем расійскай ядзернай зброі”, — канстатавала яна, падкрэсліўшы, што прысутнасць такой зброі “робіць Беларусь мішэнню, а беларусаў — закладнікамі чужога імперскага шаленства”.
“Гісторыя паказвае, што дастаткова адной чалавечай памылкі ці цынічнага загаду зверху, каб гэтая афёра абярнулася трагедыяй”, — заявіла палітык.
Яна адзначыла, што кожны год 26 красавіка беларусы выходзяць на “Чарнобыльскі шлях” — “каб не толькі ўшанаваць памяць ахвяраў і ліквідатараў, але і сказаць “не” — безадказнасці і хлусні, якімі прасякнуты як савецкі, так і цяперашні рэжым”.
“Але я веру, што ў будучыні Беларусь стане краінай, дзе галоўная каштоўнасць — чалавечае жыццё. Дзе ўлада будзе служыць людзям і адказваць за свае памылкі. Дзе не будзе месца ні ядзерным пагрозам, ні вайне”, — сказала Ціханоўская.
26 красавіка яна бярэ ўдзел ва ускладанні кветак да помніка “Маці Чарнобыля” у вільнюскім парку Сапегаў з удзелам прадстаўнікоў дыпламатычных місій.
Ціханоўская вырасла на забруджанай радыяцыяй тэрыторыі і ў дзяцінстве была ўдзельніцай праграмы аздараўлення дзяцей з забруджаных тэрыторый у Ірландыі.
Гл. таксама па тэме:
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ гадавіну Чарнобылю дэмсілы заклікаюць спыніць БелАЭС і вярнуць без’ядзерны статус (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская: Для дыктатараў звычайная справа — спрабаваць вербаваць, шпіёніць, каб разбурыць сяброўства паміж народаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаВатыкан працуе над тым, каб узнімаць нязручныя для рэжыму пытанні, заяўляе ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаНельга дапусціць, каб рэжым Лукашэнкі будаваў другую АЭС, пераследуючы палітычныя мэты — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаСтаніслава Гліннік не будзе прэтэндаваць на пасаду спікера КРМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 25 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаНа мяжы Беларусі з Літвой і Латвіяй фіксуецца рэкордная за апошнія паўтара года актыўнасць нелегальных мігрантаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваНапярэдадні моцных замаразкаў у Брагіне зафіксаваны рэкорд цяплаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка