Мінск 18:07

Колькасць загінулых на пажарах з пачатку года перавысіла 250

Ілюстрацыйнае фота: МНС

26 красавіка, Позірк. 251 чалавек загінуў на пажарах з пачатку 2025 года, вынікае з апошняй зводкі МНС.

Гэта на 24,3% больш, чым за аналагічны леташні перыяд (205). Дзяцей загінула ў 5 разоў менш (1 супраць 5).

Траўмавана 173 чалавекі (+1,8%; 170).

Знішчана 575 будынкаў (у 2,1 раза больш; 277).

За мінулыя суткі (з 6 гадзін 25 красавіка да 6 гадзін 26 красавіка) ахвярамі пажараў стала 5 чалавек: 3 — у Мінскай вобласці, па 1 — у Гродзенскай і Магілёўскай.

Паводле інфармацыі МНС, раніцай 25 красавіка паступіла паведамленне аб пажары ў жылым доме ў вёсцы Засвір Мядзельскага р-на Мінскай вобласці, які належыць грамадзянцы 1948 г.н. На пажары знойдзеныя загінулыя дачка гаспадыні 1980 г.н. і грамадзянін 1984 г.н., які знаходзіўся ў гасцях, абодва беспрацоўныя. Прычыны пажару і гібелі людзей высвятляюцца.

Раней “Позірк” неаднаразова звяртаў увагу на прыніжэнне статыстыкі смяротнасці на пажарах у зводках МНС. Гэта датычыцца і апошняй справаздачы: пры 5 загінуўшых за суткі іх агульная колькасць павялічылася на 1.

Падзяліцца: