Мінск 10:33

На мяжы Беларусі з Літвой і Латвіяй фіксуецца рэкордная за апошнія паўтара года актыўнасць нелегальных мігрантаў

Архіўнае фота: rs.gov.lv

25 красавіка, Позірк. На мяжы Беларусі з Літвой і Латвіяй фіксуецца рэкордная за апошнія паўтара года актыўнасць нелегальных мігрантаў, сведчыць праведзены “Позіркам“ параўнальны аналіз аператыўных звестак іх памежных службаў.

З 1 па 24 красавіка Літва прадухіліла 271 спробу незаконнага перасячэння мяжы. Апошні раз больш было па выніках лістапада 2023 года (332).

Латвія спыніла 1.334 спробы. Больш за адзін месяц апошні раз было ў кастрычніку 2023 года (2.866).

На польскім напрамку ў красавіку ў параўнанні з сакавіком сітуацыя змянілася нязначна: 1.779 спробаў з 1 па 23 красавіка супраць 1.614 за 23 дні сакавіка.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+“

Падзяліцца: