Ціханоўскую запрасілі на пахаванне папы рымскага Францішка

24 красавіка, Позірк. Святлана Ціханоўская атрымала запрашэнне ад Святога Пасаду сфармаваць дэлегацыю ад дэмакратычных сілаў Беларусі на пахаванне папы рымскага Францішка ў Ватыкане.
“Ціханоўская даручыла Дзянісу Кучынскаму, дыпламатычнаму дарадцу, узначаліць дэлегацыю і ўзяць удзел у афіцыйных мерапрыемствах з нагоды пахавання папы. Дзяніс Кучынскі — практыкуючы рыма-каталік, на працягу апошніх гадоў адказваў у Офісе Святланы Ціханоўскай за сувязі з Ватыканам”, — паведаміла прэс-служба дэмакратычнага лідара.
Пантыфік памёр 21 красавіка, пахаванне адбудзецца 26 красавіка.
Ціханоўская назвала пантыфікат папы Францішка прыкладам сапраўднага служэння чалавеку.
Ад беларускіх уладаў на пахаванне Францішка паедзе спікер Палаты прадстаўнікоў, былы першы намеснік старшыні КДБ і былы кіраўнік адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі Ігар Сяргеенка.

- Грамадства, ЭканомікаАграсэрвісныя арганізацыі выпускаюць больш за 600 найменняў запчастак для імпартнай тэхнікі — ГалоўдзяржтэхнаглядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваНа поўначы Беларусі мінулым днём зафіксавана тры рэкорды цяплаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 10 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства


