Долар, еўра і юань падаражэлі на таргах 23 красавіка

23 красавіка, Позірк. Амерыканская, агульная еўрапейская, а таксама кітайская валюты падаражэлі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 23 красавіка.
Курс долара вырас да 3,0519 рубля (+0,89%; +0,0268), еўра — да 3,4765 (+0,42%; +0,0144), юаня — да 4,1586 за 10 (+0,9%; +0,072).
Расійскі рубель патаннеў да 3,6563 за 100 (-0,35%; -0,0129).
На мінулым працоўным тыдні (14–18 красавіка) патаннелі долар — на 1,6% (з 3,1086 да 3,059) і юань — на 1,77% (з 4,2087 да 4,1341 за 10); падаражэлі еўра — на 0,86% (з 3,4747 да 3,5046) і расійскі рубель — на 0,97% (з 3,6445 да 3,68 за 100).
Афіцыйны курс долара ў Беларусі за першы квартал гэтага года знізіўся на 10,25% (з 3,4735 да 3,1176 рубля). Гэта другі паказчык на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2024 года і 31 сакавіка 2025-га (па выніках студзеня і студзеня — лютага таксама другое месца, -1,73% і -8,54% адпаведна).
Аналіз таксама паказаў, што афіцыйны курс долара ў Беларусі ў 2024 годзе вырас на 9,32% (з 3,1775 да 3,4735 рублі). Гэта чацьверты паказчык на тэрыторыі былога СССР.
У 2023 годзе ў Беларусі было другое месца паводле росту афіцыйнага курсу долара (+16,12%), у 2022-м — трэцяе (+7,39%), у 2021-м — чацвёртае сярод краін на тэрыторыі былога СССР, дзе долар патаннеў (-1,19%), у 2020-м — першае месца.
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа квартал узровень занятасці насельніцтва ў працаздольным узросце вырас з 82,9% да 84,5% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19–22 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваУ Мінску другі дзень запар перапісваюцца тэмпературныя рэкорды 75-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаЗа 30 гадоў кіравання Лукашэнкі колькасць свабодных працоўных месцаў павялічылася амаль у 9 разоўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка