Мінск 20:15

У Мінску другі дзень запар перапісваюцца тэмпературныя рэкорды 75-гадовай даўніны

Ілюстрацыя: "Позірк"

23 красавіка, Позірк. Больш за тыдзень у Беларусі трымаецца анамальнае цяпло. 14, 15 і з 17 па 22 красавіка на метэастанцыях краіны абноўлена 249 лакальных тэмпературных рэкордаў, сведчыць праведзены “Позіркам“ аналіз аператыўных і архіўных даных Белгідрамета.

У Мінску трэці дзень запар перапісваюцца шматгадовыя тэмпературныя максімумы: 20 красавіка — 1911 года (23,7 супраць 22,4 градуса), 21 і 22 красавіка — 1950 года (24,8 супраць 24,5 і 27,2 супраць 25,8 адпаведна).

Мінулым днём перавышаныя рэкорды ў двух абласных цэнтрах — Магілёве і Віцебску, а таксама яшчэ на 25 метэастанцыях. Абсалютны рэкорд — 30,7 градуса ў Брэсце ў 1950 годзе — выстаяў.

23 красавіка Белгідрамет прагназуе ад 18 да 29 градусаў (рэкорд дня — 28,7 у 1950 годзе ў Жлобіне), 24-га — ад 15 да 25, 25-га — ад 10 да 22, 26-га — ад 7 да 14. У ноч на 26 красавіка чакаюцца замаразкі да мінус 3, не выключаны мокры снег.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+“

Падзяліцца: