Захоўваецца небяспека парушэння электразабеспячэння і лясных пажараў — папярэджанне МНС

23 красавіка, Позірк. У асобных раёнах Беларусі 23 красавіка чакаюцца навальніцы, удзень на большай частцы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, паведамляе прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Максімальная тэмпература паветра ўдзень у паўночна-заходняй частцы краіны складзе 18 градусаў цяпла, паўднёва-ўсходняй —е 29 градусаў. Чакаецца паўднёвы з пераходам на паўночна-заходні вецер хуткасцю 4–9 метраў на секунду (у дыяпазоне 3–5 балаў з 12 па шкале Бофарта; класіфікуецца ў парадку ўзрастання як слабы, умераны і свежы), падчас навальніцы — з парывамі да 14 м/с (7 з 12; моцны вецер).
Такія ўмовы надвор’я могуць прывесці да пашкоджання (абрыву) ліній сувязі і электраперадачы, адключэння электрычных падстанцый, электраэнергіі ў населеных пунктах; узнікнення лясных пажараў, а таксама пажараў у жылых і вытворчых будынках.
Паводле інфармацыі МНС, за мінулыя дзяжурныя суткі (з 6:00 22 красавіка да 6:00 23 красавіка) у Беларусі ліквідавана 11 лясных пажараў (агульная плошча — 87,205 гектара), 63 пажары травы і кустоў (11,995 га), а таксама два тарфяныя пажары (14,1 га).
У Гомельскай вобласці адбыліся чатыры лясныя пажары, Брэсцкай — тры, Гродзенскай і Мінскай — па два.
Восем лясных пажараў ліквідавана сіламі Міністэрства лясной гаспадаркі, два — Мінлясгаса і МНС, адзін — МНС.
Згодна з інтэрактыўнай мапай на сайце Мінлясгаса, 23 красавіка забарона на наведванне лясоў працягвае дзейнічаць па ўсёй Гомельскай вобласці, а таксама ў Баранавіцкім і Ляхавіцкім раёнах Брэсцкай вобласці. У астатніх раёнах краіны ўведзеныя абмежаванні на наведванне лясоў.
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа квартал узровень занятасці насельніцтва ў працаздольным узросце вырас з 82,9% да 84,5% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19–22 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваУ Мінску другі дзень запар перапісваюцца тэмпературныя рэкорды 75-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаЗа 30 гадоў кіравання Лукашэнкі колькасць свабодных працоўных месцаў павялічылася амаль у 9 разоўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка