Амбасадар Беларусі ў Ізраілі заявіў пра аднаўленне прамых авіярэйсаў паміж краінамі — СМІ

23 красавіка, Позірк. Пра аднаўленне авіякампаніяй “Белавія” прамых рэйсаў у Ізраіль заявіў амбасадар Беларусі ў гэтай краіне Юрый Ярашэвіч падчас размовы з прэзідэнтам Ізраіля Іцхакам Герцагам 21 красавіка пасля ўручэння даверчых грамат, паведамляе газета The Jerusalem Post.
Таксама, паводле інфармацыі выдання, рэагуючы на словы Герцага, што сям’я ягонай жонкі паходзіць з Беларусі, Ярашэвіч “пайшоў яшчэ далей і сказаў, што прадзед Герцага, рабін Шмуэль Іцхак Хілман, быў студэнтам знакамітай Валожынскай іешывы, якая летась была адрэстаўраваная і зноў адчыненая”.
“Амбасадар сказаў прэзідэнту, што для яго будзе гонарам, калі Герцаг наведае гэтае месца”, — піша газета.
“Герцаг выказаў зацікаўленасць у гэтым, што дало Ярашэвічу магчымасць заявіць, што ніводзін прэзідэнт Ізраіля ніколі не наведваў Беларусь, але прэзідэнт Беларусі прыязджаў у Ізраіль у 2000 годзе”, — адзначае выданне.
Варта адзначыць, што беларускі МЗС, паведамляючы пра размову Герцага і Ярашэвіча, не згадваў ні пра маючае адбыцца аднаўленне прамых авіазносін паміж краінамі, ні пра выказаную прэзідэнтам Ізраіля зацікаўленасць наведаць Беларусь.
30 траўня 2022 года “Белавія” паведаміла, што авіяцыйныя ўлады Ізраіля адмовілі ў абслугоўванні самалётаў у аэрапорце Бэн-Гурыён, у сувязі з чым авіякампанія была вымушаная скасаваць раней запланаваныя рэйсы ў Тэль-Авіў. Адзначалася, што Ізраіль паведаміў пра сваё рашэнне, нягледзячы на тое, што першапачаткова, 15 траўня 2022 года, быў выдадзены афіцыйны дазвол на палёты і зацверджана праграма рэйсаў паводле новага раскладу (з тэхнічнай пасадкай у Баку). Беларуская амбасада заявіла, што рашэнне ізраільскіх уладаў не абслугоўваць самалёты “Белавія” перш за ўсё “ўдарыць па інтарэсах простых грамадзян”, паколькі на палёты паміж Мінскам і Тэль-Авіўам заўсёды быў вялікі попыт.
На той момант беларускі нацыянальны перавозчык ужо знаходзіўся пад санкцыямі спачатку асобных краін Еўропы — у адказ на прымусовую пасадку рэйса FR4978 па маршруце Афіны — Вільнюс 23 траўня 2021 года, а са снежня 2021 года — і пад санкцыямі Еўрасаюза.
16 чэрвеня 2022 года “Белавія” трапіла пад амерыканскія санкцыі, што з улікам цесных сувязяў паміж Ізраілем і ЗША зрабіла практычна немагчымым ажыццяўленне палётаў паміж Мінскам і Тэль-Авівам, у прыватнасці на самалётах “Боінг” беларускага перавозчыка.
Цяпер з Мінска ў Тэль-Авіў пасажыры пераважна лётаюць праз Баку або Тбілісі.
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа квартал узровень занятасці насельніцтва ў працаздольным узросце вырас з 82,9% да 84,5% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19–22 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваУ Мінску другі дзень запар перапісваюцца тэмпературныя рэкорды 75-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаЗа 30 гадоў кіравання Лукашэнкі колькасць свабодных працоўных месцаў павялічылася амаль у 9 разоўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка