У Пскоўскай вобласці затрымалі фуру з Беларусі з 20 т падсанкцыйнай рыбы

21 красавіка, Позірк. У Пскоўскай вобласці Расіі затрымалі партыю марожанай рыбы, якую перавозілі з тэрыторыі Беларусі ў Маскву, паведаміла 21 красавіка рэгіянальнае аддзяленне Федэральнай службы па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляд).
Паводле інфармацыі ведамства, пры аглядзе грузавіка супрацоўнікі Рассельгаснагляду знайшлі больш за 20 тон аўстралійскай серыалелы (разам з некаторымі іншымі відамі рыбы вядомая пад зборнай назвай “алейная рыба”), вырабленай прадпрыемствам з Новай Зеландыі. У дачыненні да гэтага тавару, як адзначаецца, “уведзеныя спецыяльныя эканамічныя меры ў мэтах гарантавання бяспекі Расіі”.
Тавар канфіскавалі і, як сцвярджаецца, знішчылі.
20 сакавіка паведамлялася, што віцебскія мытнікі спынілі спробу вывазу ў РФ 13 т ахалоджанага ласося коштам амаль 900 тыс. рублёў. Згодна з дакументамі ў грузавіку мусілі быць ванільныя сушкі.
6 сакавіка Дзяржаўны мытны камітэт таксама паведамляў пра спробу вывазу з Беларусі ў РФ буйной партыі ахалоджанага ласося. Парушэнне патрабаванняў транспартавання рыбнай прадукцыі было зафіксаванае гомельскімі мытнікамі “пры правядзенні спецыяльных мерапрыемстваў паблізу беларуска-расійскага ўчастка мяжы”.

- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара паказаў месячны рост упершыню пасля лістапада 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаДэмсілы Беларусі зацікаўленыя больш узаемадзейнічаць з ПА АБСЕ — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала са спікерам фінскага парламента важнасць падтрымкі праеўрапейскіх настрояў сярод беларусаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаУ першай палове 2025 года ў Беларусі звольнена на 7% працаўнікоў больш, чым нанятаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка