Ціханоўская: Пантыфікат папы Францішка — прыклад сапраўднага служэння чалавеку

21 красавіка, Позірк. Пантыфікат папы Францішка — “прыклад сапраўднага служэння чалавеку: з клопатам пра людзей, з нястомнай барацьбой за годнасць, свабоду і справядлівасць”, напісала дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская ў спачуванні ў сувязі з яго смерцю.
“Ён заўсёды быў побач з тымі, каго зневажаюць і праследуюць. Ягоны голас гучаў у абарону народаў, што патрапляюць пад прыгнёт альбо пакутуюць ад несправядлівасці. Папа Францішак падзяляў каштоўнасці важныя для беларусаў — павагу да жыцця, свабоды і чалавечай годнасці”, — адзначыла палітык.
Пантыфік выступаў супраць смяротнага пакарання, “называў чалавечае жыццё найвышэйшай каштоўнасцю і святасцю”, дадала яна: “Ён не раз праяўляў салідарнасць з палітвязнямі і заклікаў да іх вызвалення, а таксама падтрымліваў імкненне да свабоднай Беларусі. Ён называў вайну трагедыяй, што прыносіць смерць і слёзы“.
“Духоўная спадчына папы Францішка — яго прынцыповасць, мужнасць і вера ў чалавечую годнасць — застанецца жывой і будзе натхняць дэмсілы ў барацьбе за праўду і волю”, — лічыць Ціханоўская.
Дэмлідар выказала спачуванні каталіцкай супольнасці і “ўсім, каго закранула гэта страта”.
Папа Рымскі Францішак (аргентынец Хорхе Марыё Бергольо) памёр раніцай 21 красавіка, у другі дзень Вялікадня.
Напярэдадні ў штогадовым велікодным пасланні 88-гадовы пантыфік сярод іншага заклікаў да вызвалення ваеннапалонных і палітычных зняволеных.

- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа пяць гадоў колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 8,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства
- ЭканомікаПа выніках двух месяцаў Беларусь заняла другое месца ў ЕАЭС паводле вытворчасці сельгаспрадукцыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАд пачатку 2026 года краіны ЕС зафіксавалі ў 5 разоў менш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за той жа перыяд 2025-гаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ Латвіі абноўлены сутачны рэкорд спыненых у 2026 годзе спробаў парушэння мяжы з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка


