18 красавіка на ўсіх метэастанцыях Беларусі абноўленыя рэкорды цяпла, у тым ліку два месячныя максімумы

19 красавіка, Позірк. У Беларусі працягваецца другая з пачатку красавіка хваля анамальна цёплага надвор’я. 18 красавіка на ўсіх метэастанцыях абноўленыя тэмпературныя рэкорды, у тым ліку абсалютны і два лакальныя месячныя — у Верхнядзвінску і Езярышчы на поўначы Віцебскай вобласці, сведчыць праведзены “Позіркам“ параўнальны аналіз аператыўных і архіўных звестак Белгідрамета.
У Верхнядзвінску паветра прагрэлася да 27,9 градуса. Дзённы максімум дагэтуль складаў 22,1 (18 красавіка 1959 года), месячны — 27,2 (23 красавіка 1950 года).
У Езярышчы тэмпература паднялася да 27 градусаў. Дзённы максімум быў роўны 18,4 градуса (у 2013 годзе), месячны — 26,7 (29 красавіка 2012 года).
Цяплей за ўсё было ў Брэсце, дзе зафіксаваны новы абсалютны рэкорд дня — 28,2 градуса (ранейшы — 22,9 на станцыі “Палеская“ ў Лунінецкім раёне ў 2005 годзе). Лакальны экстрэмум у гэтым абласным цэнтры пратрымаўся 25 гадоў (22,6). На “Палескай” паветра прагрэлася да 25,3 градуса.
У Мінску і трох абласных цэнтрах перапісаныя рэкорды дня 66-гадовай даўніны.
- Грамадства
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ 2024 годзе цэнавыя парушэнні знайшлі ў 331 суб'екта, найбольшы штраф атрымаў аператар А1 — даныя МАРГМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства18 красавіка на ўсіх метэастанцыях Беларусі абноўленыя рэкорды цяпла, у тым ліку два месячныя максімумы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 18 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года па прамвытворчасці лідзіравала Мінская вобласць, у сельскай гаспадарцы — БрэсцкаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года больш за палову беларускага ВУП забяспечылі Мінск і Мінская вобласцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства17 і 18 красавіка ў Беларусі перакрытыя абсалютныя тэмпературныя рэкорды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+