Мінск 08:46

Лунінецкі раён — адзіны ў Беларусі, дзе дазволена свабодна наведваць лясы

Крыніца: інтэрактыўная мапа на сайце Мінлясгаса / Калаж: "Позірк"

19 красавіка, Позірк. На 19 красавіка Лунінецкі раён Брэсцкай вобласці — адзіны ў Беларусі, дзе можна свабодна наведваць лясы, сведчыць інтэрактыўная мапа на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі.

У сваю чаргу Хойніцкі раён Гомельскай вобласці — адзіны ў краіне, дзе дзейнічае забарона на наведванне лясоў. Сітуацыі ў гэтым раёне нададзены IV з V класаў пажарнай небяспекі (“высокая гарымасць”).

У астатніх 116 раёнах уведзенае абмежаванне на наведванне лясоў.

У перыяд дзеяння забароны ўезд і ўваход на тэрыторыю лесу забаронены. Абмежаванне ж азначае, што ў лясы нельга заязджаць на аўтамабілі і разводзіць там вогнішчы. Пры гэтым можна здзяйсняць пешыя прагулкі і збіраць ягады і грыбы.

За парушэнне пажарнай бяспекі прадугледжаная адказнасць паводле арт. 15.29. КаАП (штраф для фізічных асоб — да 25 базавых велічынь, або 1.050 рублёў).

Паводле інфармацыі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, з 6:00 18 красавіка да 6:00 у Беларусі ліквідавана 19 лясных пажараў на агульнай плошчы 54,89 гектара (Брэсцкая вобласць — 7, Гомельская — 6, Мінская — 4, Гродзенская і Магілёўская — па 1).

Акрамя таго, патушана 107 пажараў травы і кустоў (17,52 га), а таксама адзін тарфяны пажар (0,35 га).

На захадзе Беларусі чакаюцца навальніцы, МНС папярэджвае пра небяспеку

19 красавіка, Позірк. У заходняй частцы Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, ранкам і ўдзень месцамі навальніцы, папярэджвае Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Прагназуецца паўднёвы вецер хуткасцю 4–9 метраў на секунду (у дыяпазоне 3–5 балаў з 12 па шкале Бофарта; класіфікуецца ў парадку ўзрастання як …
Падзяліцца: