Мінск 18:28

У Дзяржынску за ўдзел у пратэстах у 2020 годзе затрымана апошнімі днямі мінімум пяць чалавек

18 красавіка, Позірк. У Дзяржынску (Мінская влбласць) апошнімі днямі затрымалі мінімум пяць чалавек, адбыліся вобшукі, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.

Вядома, што яны тычацца ўдзелу ў паслявыбарчых акцыях пратэсту ў 2020 годзе — людзям інкрымінуюць арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Частка затрыманых — з суседніх дамоў з адной вуліцы.

Паведамляецца, што нагодай для пераследу сталі “пратэсныя фотаздымкі і відэа”, па якіх ідэнтыфікуюць удзельнікаў акцый. Дакладная колькасць людзей, што трапілі пад пераслед, невядомая.

28 сакавіка праваабаронцы паведамілі пра вобшукі, якія зладзіў Камітэт дзяржаўнай бяспекі ў прадстаўнікоў прафсаюзаў.

“Вядома, што ў “прафсаюзнікаў” канфіскавалі тэхніку, але пасля допытаў адпусцілі. Паведамляецца, што сілавікоў цікавілі сувязі з [фондамі салідарнасці] BySOL і ByHelp, а таксама ў людзей пыталіся пра гэтак званае “фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці”, — гаворыцца ў паведамленні.

Рэпрэсіі ў Беларусі не спыняюцца з 2020 года.

Падзяліцца: