Чыноўнікі з Гродзенскай вобласці вучацца прымяняць тэрытарыяльныя войскі
17 красавіка, Позірк. “Азнаямленню з роляй тэрытарыяльнай абароны ў сучасных узброеных канфліктах, навучанню асновам прымянення тэрытарыяльных войскаў” прысвечаныя зборы ў Гродне, у якіх удзельнічаюць кіраўнікі раённых і гарадскіх выканаўчых камітэтаў, паведаміла 17 красавіка прэс-служба Міністэрства абароны.
Паводле інфармацыі ведамства, удзельнікі збораў сярод іншага знаёмяцца з метадамі выкарыстання беспілотных лятучых апаратаў і процідзеяння ім.
На практыцы прыцягнутым да збораў асобам дэманструюць “асаблівасці абсталявання кантрольна-прапускнога пункта ў гарадской мяжы і парадак нясення спецыяльнай службы на КПП”, а таксама “парадак абсталявання ўчасткаў мясцовасці для правядзення заняткаў па агнявой падрыхтоўцы”.
У рамках збораў запланаванае “азнаямленне з узбраеннем і экіпіроўкай вайскоўцаў тэрытарыяльных войскаў”.
Як паведамляў “Позірк”, зборы тэрытарыяльных войскаў Гродзенскай вобласці праходзяць 25 сакавіка — 18 красавіка.
13–15 красавіка ў рамках збораў тэрытарыяльных войскаў Гродзенскага раёна прайшлі камандна-штабныя вучэнні. У іх удзельнічалі ваеннаабавязаныя, прызваныя з запасу, супрацоўнікі органаў унутраных спраў, а таксама “добраахвотнікі народнага апалчэння”.
Трэніроўка “службовых асоб Мінскіх абласнога і раённых выканаўчых камітэтаў, вайсковых камісарыятаў Мінскай вобласці і ўзаемадзейных органаў кіравання” па кіраванні працэсам фармавання тэрытарыяльных войскаў прайшла 2–3 красавіка.
Трэці месяц запар улады правяраюць баявую гатоўнасць войска. Першая праверка боегатоўнасці была абвешчаная 3 лютага. Фактычна без дакладнага завяршэння першай пачалася другая — 24 сакавіка.
Тэрытарыяльныя войскі — род войскаў Узброеных сіл, які склікаецца ў перыяд вайны або напружанай ваенна-палітычнай абстаноўкі. Выконвае дапаможныя функцыі. Складаецца з асоб, якія прайшлі службу і знаходзяцца ў запасе.
Разам з тым міністр абароны Віктар Хрэнін на сустрэчы з кіраўніцтвам выканкамаў — Мінскага гарадскога і абласных, а таксама вайсковымі камісарамі са сталіцы і рэгіёнаў 26 траўня 2023 года ў Гомелі заявіў, што тэрытарыяльная абарона “з сістэмы, якая забяспечвае, трансфармуецца ў паўнавартасную баявую”.
Рэжым Аляксандра Лукашэнкі няспынна праводзіць вучэнні, трэніроўкі, зборы на фоне абвастрэння стасункаў з Захадам і поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны, у якой афіцыйны Мінск падтрымлівае Крэмль.
- Грамадства
- Эканоміка
- АнонсыАнонсы падзей на 21 красавіка — 27 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусі трэці дзень запар абнаўляюцца гістарычныя рэкорды цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла пятае месца па росце цэн у першым квартале 2025 года на тэрыторыі былога СССР, абагнаўшы Расію (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ 2024 годзе цэнавыя парушэнні знайшлі ў 331 суб'екта, найбольшы штраф атрымаў аператар А1 — даныя МАРГМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства18 красавіка на ўсіх метэастанцыях Беларусі абноўленыя рэкорды цяпла, у тым ліку два месячныя максімумы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 18 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года па прамвытворчасці лідзіравала Мінская вобласць, у сельскай гаспадарцы — БрэсцкаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства