Мінск 02:54

Памочнікам Лукашэнкі па Гродзенскай вобласці стаў Канстанцін Бурак, які з сакавіка ўзначальваў апарат урада

17 красавіка, Позірк. Аляксандр Лукашэнка 17 красавіка прызначыў сваім памочнікам па Гродзенскай вобласці Канстанціна Бурака, паведамляе прэс-служба палітыка.

Раней Бурак узначальваў апарат Савета міністраў. Адметна, што на гэтую пасаду ён быў прызначаны 3 сакавіка, такім чынам, адпрацаваў там паўтара месяца.

Віталь Нявера, які дагэтуль займаў пасаду намесніка старшыні Гродзенскага аблвыканкама, прызначаны кіраўніком Дзяржаўнага камітэта па маёмасці.

(будзе дапоўнена)

Падзяліцца: