Карбалевіч: Расія хоча ператварыць Беларусь ва ўзор прарасійскай дзяржавы, да якой павінны быць падобныя і ўсе астатнія
16 красавіка, Позірк. Тое, што дэманструе Расія апошнім часам, паказвае, што яна не збіраецца паглынаць Беларусь, а хоча ператварыць краіну ва ўзор прарасійскай дзяржавы, да якой павінны імкнуцца быць падобнымі і ўсе астатнія. Такую думку выказаў палітычны аглядальнік “Радыё Свабода”, палітолаг Валер Карбалевіч падчас анлайн-дыскусіі, прысвечанай новаму свету і месцу для дэмакратычнай Беларусі ў ім. Мерапрыемства арганізавала 16 красавіка ініцыятыва “Банк ідэй”.
Карбалевіч падкрэсліў, што пытанне пра будучыню і прагнозы — цяжкая тэма, бо “заўсёды шмат магчымасцяў памыліцца”.
Разважаючы на тэму патэнцыйнага паглынання Расіяй Беларусі, эксперт адзначыў, што РФ намагаецца паставіць Беларусь у прыклад іншым, даючы зразумець, што, калі б Украіна стала падобнай на Беларусь, ніякай вайны не было б.
“І тое, што Пуцін два разы мінулым годам прыязджаў у Беларусь — гэта дэманстрацыя таго, што ён “шануе” ў пэўным сэнсе незалежнасць Беларусі. Ні ў Татарстан, ні ў Чачню Пуцін не ездзіць два разы на год. І тое, што Лукашэнка пасля прэзідэнцкіх выбараў з афіцыйным візітам наведаў Расію — гэта дэманстрацыя таго, што “калі вы будзеце сябе паводзіць так, як Лукашэнка, ніхто вас чапаць не будзе”, — лічыць палітолаг.
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года больш за палову беларускага ВУП забяспечылі Мінск і Мінская вобласцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства17 і 18 красавіка ў Беларусі перакрытыя абсалютныя тэмпературныя рэкорды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка