Дэлегацыя дэмсіл ў Косаве дамовілася правесці кансультацыі па новым беларускім пашпарце

16 красавіка, Позірк. Правесці кансультацыі па новым беларускім пашпарце дамовілася 15 красавіка падчас візіту ў Прышціну (Косава) дэлегацыя дэмакратычных сіл у складзе дарадцаў Святланы Ціханоўскай Франака Вячоркі, Дзяніса Кучынскага і Анатоля Лябедзькі, а таксама стваральніка лічбавых платформ “Новая Беларусь” і “Голас” Паўла Лібера.
У сталіцы часткова прызнанай сусветнай супольнасцю краіны яны знаходзіліся на запрашэнне офіса прэзідэнта, паведаміла прэс-служба Ціханоўскай.
Падчас візіту прадстаўнікі дэмакратычных сілаў сустрэліся з кіраўніком Офіса прэзідэнта Косава Леартай Холай, віцэ-мэрам сталіцы Фларыянам Душы, прадстаўнікамі міністэрстваў унутраных і замежных справаў, прэзідэнтам Гандлёвай палаты Косава, арганізацыяй Germin, якая працуе з дыяспарай, і амбасадарам Албаніі ў Косава.
“Косава мела пазітыўны досвед выдачы пашпартоў для грамадзянаў без дакументаў. Пашпарты Косава цяпер прызнаныя большасцю краінаў свету”, — адзначаецца ў прэс-рэлізе. У сакавіку 2025 года каманда Ціханоўскай паведаміла пра спыненне рэалізацыі праекта стварэння і выдачы “пашпарта новай Беларусі” ў Літве і яго перанос у іншую краіну, дзе дакументальна не ўрэгулявана сітуацыя з беларускімі ўцекачамі. Літоўскія ўлады заявілі, што не будуць прызнаваць гэты пашпарт.
У Прышціне бакі абмеркавалі таксама праграмы працаўладкавання для беларускіх журналістаў і блогераў у Косава, падтрымку ІТ-сектара і вывучэнне магчымасцяў бізнес-супрацоўніцтва ва ўмовах рэлакацыі, праграмы навучання гуманітарнай бяспецы і размініраванню для беларускіх добраахвотнікаў, стварэнне міжпартыйнай групы “За дэмакратычную Беларусь” у парламенце Косава і магчымасць падпісання пагаднення аб супрацоўніцтве з беларускімі дэмакратычнымі структурамі, абмен досведам па працы з дыяспарамі.
Беларусь знаходзіцца сярод краін, якія не прызнаюць незалежнасць Рэспублікі Косава. 108 са 193 дзяржаў, што ўваходзяць у ААН (56%), лічаць яе незалежнай краінай. Косава ўтворана на тэрыторыі, якая, паводле Канстытуцыі Сербіі, уваходзіць у склад краіны як Аўтаномны край Косава і Метохія. Дэ-факта Бялград не кантралюе Косава.
25 снежня 2024 году ў Бялградзе (Сербія) на сустрэчы з амбасадарам Беларусі Сяргеем Маліноўскім і кіраўніком дыпмісіі РФ Аляксандрам Бацан-Харчанкам кіраўнік сербскага МЗС Марка Джурыч падкрэсліў важнасць падтрымкі з боку Мінска і Масквы ў міжнародных арганізацыях, калі гаворка ідзе пра Аўтаномны край Косава і Метохія.
- Грамадства
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ 2024 годзе цэнавыя парушэнні знайшлі ў 331 суб'екта, найбольшы штраф атрымаў аператар А1 — даныя МАРГМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства18 красавіка на ўсіх метэастанцыях Беларусі абноўленыя рэкорды цяпла, у тым ліку два месячныя максімумы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 18 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года па прамвытворчасці лідзіравала Мінская вобласць, у сельскай гаспадарцы — БрэсцкаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года больш за палову беларускага ВУП забяспечылі Мінск і Мінская вобласцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства17 і 18 красавіка ў Беларусі перакрытыя абсалютныя тэмпературныя рэкорды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+