Мінск 05:13

Мінулым днём на беларускіх метэастанцыях абноўлена 12 рэкордаў цяпла, у тым ліку 64-гадовай даўніны

Ілюстрацыйнае фота: "Позірк"

16 красавіка, Позірк. Анамальна халоднае надвор’е ў Беларусі змяніла другая ў красавіку хваля анамальнага цяпла. Днём 15 красавіка на поўначы і ў цэнтры краіны перапісана 12 тэмпературных рэкордаў, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз аператыўных і архіўных даных Белгідрамета.

Цяплей за ўсё мінулым днём было на паўночным захадзе, дзе паветра прагрэлася да 21,7 градуса вышэй за нуль. Такая тэмпература зафіксавана ў Лынтупах (ранейшы лакальны максімум — 20,5 у 2018 годзе), Шаркаўшчыне (20,9 тады ж) і Шчучыне (архіў недаступны).

У найбліжэйшыя дні таксама прагназуецца вельмі цёплае надвор’е: 16 красавіка — да 23 градусаў вышэй за нуль, 17 і 18 красавіка — да 28, 19-га — да 27.

Падрабязней для падпісчыкаў “Позірк+” тут

Падзяліцца: