Латушка праінфармаваў кіраўніка прадстаўніцтва Еўрапарламента ў Польшчы пра знікненне Мельнікавай

16 красавіка, Позірк. Аб сітуацыі са знікненнем спікера Каардынацыйнай рады (КР) Анжалікі Мельнікавай і яе дзяцей, а таксама аб дзеяннях, што праводзяцца для вызначэння іх месцазнаходжання, праінфармаваў намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК), кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Павел Латушка кіраўніка прадстаўніцтва Еўрапейскага парламента (ЕП) у Польшчы Вітольда Натурскага, паведамляе прэс-служба беларускага палітыка.
У сустрэчы таксама браў удзел сябра КР Арцём Брухан.
Паведамляецца, што Латушка абмеркаваў з польскім бокам “важнасць прынятых рэзалюцый Еўрапейскага парламента па Беларусі, дзве з якіх былі ўхваленыя сёлета”, і падзякаваў ЕП за прыняцце рэзалюцый аб непрыняцці Лукашэнкі ў якасці прэзідэнта Беларусі і аб адказнасці рэжыму за экстэрытарыяльны пераслед беларусаў у краінах ЕС.
Бакі падкрэслілі, што рэзалюцыі Еўрапарламента з’яўляюцца “важным палітычным інструментам, з дапамогай якога ЕС дэманструе прынцыповую пазіцыю ў дачыненні да злачынстваў, якія здзяйсняе рэжым Лукашэнкі, а таксама накіроўваюць выразны сігнал міжнароднай супольнасці пра недапушчальнасць беспакаранасці і неабходнасць прыцягнення да адказнасці вінаватых у злачынствах супраць беларускага грамадства, а таксама пра важнасць падтрымкі дэмакратычных сіл Беларусі”.
Латушка падняў пытанні пра дзеянні рэжыму Лукашэнкі, які працягвае праводзіць унутраную рэпрэсіўную і знешнюю агрэсіўную палітыку; міграцыйны крызіс, штучна створаны рэжымам з мэтай ціску на Еўрапейскі саюз, што неабходна расцэньваць як форму гібрыднай агрэсіі; рэпрэсіі супраць членаў Каардынацыйнай рады.
“Важным аспектам парадку дня сталі пытанні бяспекі ўдзельнікаў КР, уключаючы неабходнасць міжнароднай падтрымкі дзейнасці Каардынацыйнай рады — прадстаўнічага органа беларусаў, а таксама магчымыя механізмы абароны яе членаў”, — паведаміла прэс-служба палітыка.
Асобна Латушка “падкрэсліў важнасць практычнай рэалізацыі” мемарандума пра намеры аб супрацоўніцтве паміж Еўрапарламентам і беларускімі дэмакратычнымі сіламі, у якім замацавана прызнанне Каардынацыйнай рады як прадстаўнічага органа беларусаў, падпісанага прэзідэнтам Еўрапарламента Рабертай Метсолай і кіраўніком АПК Беларусі Святланай Ціханоўскай (дакумент быў падпісаны на Мальце 3 траўня 2024 года. — “Позірк”.).
У прыватнасці, Латушка звярнуўся з прапановай арганізаваць стажыроўкі для членаў КР у структурах Еўрапарламента, што, на думку палітыка, стала б важным крокам па ўмацаванні ўзаемадзеяння.
Вітольд Натурскі заявіў, што перадасць інфармацыю і прапановы Раберце Метсола.
Пра тое, што Мельнікава не знаходзіцца на тэрыторыі Польшчы і не выходзіць на сувязь з 25 сакавіка, “Позірку” паведаміла 28 сакавіка прэс-служба Паўла Латушкі, які з’яўляецца таксама лідараі фракцыі ў КР “Каманда Латушкі і Руху “За Свабоду”, куды ўваходзіць Мельнікава.
14 красавіка стала вядома, што Варшаўская акруговая пракуратура скіравала ў Нацыянальную пракуратуру Польшчы дакументы з прамежкавымі высновамі паліцыі ў справе знікнення Мельнікавай.
З атрыманай інфармацыі на зараз інфармацыі не зразумела, што здарылася з ёй. Разглядаюцца некалькі версій: ад махлярства і прысваення грошаў з апазіцыйных фондаў, дзеянняў у інтарэсах замежнай разведкі да выкрадання замежнымі спецслужбамі.
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года больш за палову беларускага ВУП забяспечылі Мінск і Мінская вобласцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства17 і 18 красавіка ў Беларусі перакрытыя абсалютныя тэмпературныя рэкорды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка