Амбасада Швецыі шкадуе, што ў Беларусі стануць недасяжнымі для чытачоў кнігі Фрэдрыка Бакмана

15 красавіка, Позірк. Амбасада Швецыі ў Мінску выказала шкадаванне ў сувязі з забаронай у Беларусі кніг вядомага шведскага аўтара Фрэдрыка Бакмана “Мядзведжы кут”, “Мы супраць вас”, “Пасля буры”.
Кнігі Бакмана, як адзначацца ў паведамленні, “даволі папулярныя ў краіне, іх любяць за небанальныя і душэўныя гісторыі і глыбокае пранікненне ў чалавечую прыроду”.
“Мы лічым, што літаратура — магутны інструмент для ўмацавання паразумення і адзінства, у той час як забароны і абмежаванні перашкаджаюць людзям спазнаваць іншыя культуры і разнастайнасць свету. Творы Бакмана натхняюць на крытычнае мысленне, прапаноўваючы каштоўныя ўрокі спагады, трываласці і адзiнства — якасці, неабходныя для асабістага і прафесійнага росту”, — адзначылі ў амбасадзе.
1 красавіка ў “спіс друкаваных выданняў, што ўтрымліваюць інфармацыйныя паведамленні і (або) матэрыялы, распаўсюд якіх здольны нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам” Беларусі, улады ўнеслі міжнародны бэстсэлер па тэме інтымнага выхавання “Давай паразмаўляем пра ГЭТА: пра дзяўчынак, хлопчыкаў, немаўлят, сем’ях і целе” Робі Харыс, а таксама “Жалезная заслона. Падаўленне Усходняй Еўропы (1946–1956)” Эн Эплбаўм (у рэдакцыі Мінінфарма Эн Аплбаўм).
У пераліку таксама фігуруюць кнігі “Нявінніцы-самазабойцы” Джэфры Яўгенідзіса, “Пакой Джавані” Джэймса Болдуіна, “Самотны мужчына” і “Бывай, Берлін” Крыстафера Ішэрвуда, “Дом на краі свету” Канінгема Майкла, “Арыстоцель і Дантэ адкрываюць таямніцы Сусвету” Бенджаміна Аліры Саэнса, “Тонкая праца” і “Аксамітныя кіпцікі” Сары Уотэрс, “Хопіць хлусіць” Філіпа Бясона, “Нябачныя фурыі сэрца” Джона Бойна, “Сара” Дж. Т. Лярой, “Мы ўмелі верыць” Рэбекі Маккай, “Добра быць ціхоняй” Стывена Чбоскі, “Карміла” Джозафа Шэрыдана Ле Фаню, “Дзеці з камеры захоўвання” Ру Муракамі, “Мядзведжы кут”, “Мы супраць вас”, “Пасля буры” Фрэдрыка Бакмана, “Лісіная нара”, “Кароль крумкачоў”, “Світа караля” Норы Сакавіч, “Воблачны атлас” Дэвіда Мітчала, серыя кніг “Фехтавальшчыкі” К. С. Пакат, “Выцерты хлопчык” Гарарда Конлі, “Дылема таго, хто выжыў” Крысціны Двайных.
Цяпер у спісе забароненых кніг 92 пазіцыі.
Да “шкодных” Мінінфарм адносіць “друкаваныя выданні, якія скажаюць гістарычную праўду і справядлівасць, прапагандуюць нетрадыцыйныя сэксуальныя стасункі, рэлігійную нецярпімасць, гвалт, жорсткасць і парнаграфію, якія распальваюць варожасць і нянавісць, папулярызуюць нетрадыцыйныя для беларускага грамадства субкультуры, а таксама выданні пра палавое выхаванне дзяцей, здольныя ўчыніць негатыўны ўплыў на іх фізічнае і псіхічнае развіццё, сказіць уяўленне пра сапраўдныя сямейныя каштоўнасці”.

- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларускія экспарцёры ў Азіі надаюць недастаткова ўвагі мясцовым культурным традыцыям, лічаць навукоўцы БДЭУ (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаУлады ігнаруюць прапановы стварыць роўныя ўмовы рэалізацыі айчынных і імпартных тавараў — прадстаўнік бізнес-супольнасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаНапрыканцы ліпеня на аб'ектах АПК адбылося восем пажараў — знішчаны аўтамабіль, сена ў рулонах, рапс у сушылцыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 31 ліпеня — 1 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара паказаў месячны рост упершыню пасля лістапада 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+