Латушка запатрабаваў ад Мінгарсуда, пракуратуры і СК копію прысуду, якую яму не дасылаюць больш за два гады

15 красавіка, Позірк. Копію прысуду па “справе Каардынацыйнай рады” запатрабаваў ад Мінскага гарадскога суда, сталічнай пракуратуры і Следчага камітэта кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка, паведамляе прэс-служба палітыка.
У заяве, якая была накіраваная замоўным лістом 9 красавіка, падкрэсліваецца, што яна “ніяк не можа быць вытлумачаная як прызнанне прысуду”, які Латушка лічыць “незаконным і неабгрунтаваным палітычным пераследам”.
Палітык адзначае, што было парушана крымінальна-працэсуальнае заканадаўства, паколькі ён дагэтуль не атрымаў копію прысуду. Гэта, “нягледзячы на тое, што з моманту вынясення палітычна матываванага прысуду, як гэта было прадстаўлена ў прапагандысцкіх СМІ, прайшло больш за два гады”.
Ён звярнуў увагу, што “цягам даволі доўгага часу, у сувязі з накладзеным арыштам, ніхто не мае права доступу ў жылы прыватны дом”, які належыць яму паводле права прыватнай уласнасці. “Іншых звестак, якія абвяргаюць маё права ўласнасці на гэты дом, у мяне няма”, — адзначыў ён.
Неналежны догляд за жылым прыватным домам, на думку кіраўніка НАУ, у перспектыве можа стварыць пагрозу нанясення шкоды здароўю трэціх асоб, а таксама іх маёмасці, “за што адказнасць нясуць асобы, што здзейснілі незаконны арышт і абавязаныя забяспечваць захаванасць будынка”.
Мінскі гарадскі суд 6 сакавіка 2023 года завочна прыгаварыў дэмакратычнага лідара Святлану Ціханоўскую да 15 гадоў пазбаўлення волі, Паўла Латушку — да 18, тагачаснага члена прэзідыума КР па ўрэгуляванні палітычнага крызісу Вольгу Кавалькову, члена КР, лідара стачкама Мінскага трактарнага завода Сяргея Дылеўскага і былую кіраўніцу штаба Ціханоўскай Марыю Мароз — да 12 гадоў.
Працэс па “справе Каардынацыйнай рады” вёў першы намеснік старшыні Мінскага гарадскога суда Пётр Арлоў.
Вынесеныя прысуды выклікалі асуджэнне з боку еўрапейскіх палітыкаў.
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года больш за палову беларускага ВУП забяспечылі Мінск і Мінская вобласцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства17 і 18 красавіка ў Беларусі перакрытыя абсалютныя тэмпературныя рэкорды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка