Расследаваннем знікнення Мельнікавай можа заняцца Нацыянальная пракуратура Польшчы — СМІ

14 красавіка, Позірк. Варшаўская акруговая пракуратура накіравала ў Нацыянальную пракуратуру Польшчы дакументы, якія змяшчаюць прамежкавыя высновы паліцыі адносна знікнення спікера Каардынацыйнай рады (КР) Анжалікі Мельнікавай, паведаміла 14 красавіка RMF24 са спасылкай на інфармацыю свайго карэспандэнта.
Паводле звестак гэтага СМІ, у сталічнай пракуратуры абгрунтавалі такі крок тым, што расследаваннем справы павінны займацца пракуроры, якія “займаюцца найбольш важнымі справамі, у тым ліку шпіёнскімі“.
У матэрыяле адзначаецца, што з атрыманай на дадзены момант інфармацыі не ясна, што здарылася з Мельнікавай. Разглядаецца некалькі версій: ад махлярства і прысваення грошай з апазіцыйных фондаў, дзеянняў у інтарэсах замежнай выведкі да выкрадання замежнымі спецслужбамі.
Пра тое, што Мельнікава не на тэрыторыі Польшчы і не выходзіць на сувязь з 25 сакавіка, “Позірку” паведаміла 28 сакавіка прэс-служба кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, лідара “Каманды Латушкі і Руху “За Свабоду” ў КР, да якіх належыць Мельнікава, Паўла Латушкі.
Пазней СМІ паведамілі, што спікер КР магла вылецець з Польшчы ў Вялікабрытанію, куды на яе імя быў набыты авіябілет.
7 красавіка стала вядома, што паліцыя Вялікабрытаніі не праводзіць расследаванне ў сувязі з яе знікненнем.
Раней у гэты ж дзень Латушка паведаміў, што, паводле апошняй на той момант інфармацыі ад польскіх праваахоўнікаў, Мельнікава “не знаходзіцца на тэрыторыі Польшчы, але, хутчэй за ўсё, яна таксама не знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі”.
Таксама партал “Люстэрка” паведаміў, што датэлефанаваўся да былога мужа Мельнікавай. Той пацвердзіў, што іх дзеці — дзяўчынкі сямі і 13 гадоў — знаходзяцца з ім у Беларусі.
Падчас рэспубліканскага суботніка 12 красавіка Аляксандр Лукашэнка непахвальна выказаўся пра польскія ўлады, узгадаў палітвязня Анджэя Пачобута, а пасля, без прывязкі да чаго-небудзь, — Мельнікаву, не называючы яе імя.
“Яны ж там страцілі спікерку гэтую. Знайсці не могуць! Знайсці не могуць. Дык знайдзіце хоць”, — сказаў ён.
13 красавіка Павел Латушка на сваім ютуб-канале паведаміў, што напярэдадні звярнуўся ў польскую пракуратуру з прапановай правесці дадатковыя следчыя дзеянні і заявай аб гатоўнасці даць паказанні сведак па яе справе.
“Мы канстатуем, на наш вялікі жаль, што мы не ведаем, дзе знаходзіцца Анжаліка Мельнікава. На жаль, за гэтыя дні — ужо досыць шмат часу прайшло — не паступіла новай інфармацыі“, — сказаў ён.
У той жа дзень кіраўнік рабочай групы КС па рэагаванні і маніторынгу сітуацыі са знікненнем спікера Анжалікі Мельнікавай Аляксандр Паршанкоў паведаміў “Позірку“, што група працягвае разглядаць розныя варыянты развіцця падзей, уключаючы яе знаходжанне на беларускай тэрыторыі.

- Грамадства, ПалітыкаЧлен КР Халопіца: Мы сталі бліжэй да таго, каб на палітычным узроўні вырашаліся праблемы легалізацыі беларусаў за мяжойМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПераслед рэжымам Лукашэнкі беларусаў за мяжой з'яўляецца праблемай і дэмакратычных краін — член КР ХалопіцаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВіцэ-прэзідэнт Кангрэса мясцовых і рэгіянальных уладаў заклікала дапамагаць беларусам, якія засталіся без дакументаў за мяжойМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ дзень заявы Туска пра гатоўнасць адкрыць яшчэ два памежныя пераходы зафіксаваная рэкордная за тыдзень актыўнасць нелегалаў на польскай мяжы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЛукашэнка захапіў уладу толькі дзякуючы жорсткасці, рэпрэсіям і падтрымцы Пуціна — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаПасля паслаблення амерыканскіх санкцый "Белавія" будзе прасцей працаваць з доларам — гендырэктар перавозчыкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка

