На мяжы з Латвіяй знойдзены труп мігранта — Дзяржпагранкамітэт

14 красавіка, Позірк. Мігранта без прыкмет жыцця знайшлі за 10 метраў ад латвійскага плота полацкія пагранічнікі ў Верхнядзвінскім раёне (Віцебская вобласць), вынікае з паведамленняў Дзяржаўнага пагранічнага камітэта і Следчага камітэта.
Цела было знойдзенае ўдзень 12 красавіка, але ведамствы раскрылі інфармацыю толькі 14 красавіка.
Замежнік, паводле інфармацыі Дзяржпагранкамітэта, быў “без дакументаў і тэлефона”. У той жа час сярод асабістых рэчаў памерлага былі прадукты харчавання, вырабленыя ў Латвіі.
“Гэта сведчыць пра тое, што мужчына перасякаў мяжу і нейкі час знаходзіўся на сумежнай тэрыторыі. Для высвятлення дакладнай прычыны смерці прызначаная судова-медыцынская экспертыза”, — сцвярджае СК.
Дзяржпагранкамітэт заявіў, што ад пачатку года на мяжы Беларусі і краін ЕС знойдзеныя целы чатырох мігрантаў, з 2021 года — 65. Гэтыя даныя супярэчаць інфармацыі, якую летась 19 снежня прадставіў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення аператыўна-вышуковай дзейнасці гэтага ж ведамства Мікалай Барэйка. Ён заяўляў, што да таго дня з 2021 года на мяжы з краінамі ЕС загінула 72 мігранты.
Беларускія ўлады рэгулярна паведамляюць пра пакуты, фізічныя траўмы і гібель замежнікаў на мяжы з краінамі ЕС, нязменна ўскладаючы адказнасць за гэта на супрацоўнікаў сілавых ведамстваў Польшчы, Літвы і Латвіі. Пры гэтым беларускі бок не паведамляе, як мігранты трапляюць на межы з краінамі ЕС у зоне адказнасці пагранічнага ведамства.
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін Еўрасаюза цягнецца з вясны 2021 года. Улады суседніх еўрапейскіх дзяржаў лічаць яго “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве.
Ад пачатку года, паводле падлікаў “Позірку”, суседнія краіны ЕС спынілі больш за 5.900 спробаў незаконнага перасячэння мяжы з беларускай тэрыторыі, у тым ліку Латвія — амаль 800.
За 2024 год Літва, Латвія і Польшча прадухілілі 36,3 тыс. спробаў незаконнага пранікнення мігрантаў з беларускай тэрыторыі.
Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што беларускія пагрнічнікі не будуць спыняць нелегальных мігрантаў, якія ідуць у Еўразвяз праз Беларусь, таму што іх туды “паклікалі”.
“Мы да ўвядзення санкцый вельмі сур’ёзна з Захадам супрацоўнічалі, аж да таго, што заключылі дагавор аб рэадмісіі. Потым яны ад гэтага адмовіліся. Мы лавіць іх не будзем. Наша справа — гарантаваць бяспеку народа”, — сказаў ён, у прыватнасці, 2 ліпеня 2024 года.
Згодна з дакладам “Бяспечнага шляху няма. Смерці мігрант_ак на мяжы Еўрапейскага саюза і Беларусі” праваабарончай арганізацыі Human Constanta, з вясны 2021-га па канец сакавіка 2024-га не менш за 116 нелегальных мігрантаў, у тым ліку 15 жанчын, памерла на мяжы Беларусі з краінамі ЕС. Непасрэдна на тэрыторыі Беларусі на канец сакавіка 2024 года памерла не менш як 47 чалавек.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаПа выніках студзеня — лютага Беларусь была лідарам у ЕАЭС па двух з сямі асноўных эканамічных паказчыкаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2024 годзе ў Беларусі захваральнасць на гепатыт А павялічылася ў 8,4 раза ў гадавым вымярэнні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаПад Гомелем працягваецца будаўніцтва ваеннага гарадка і палігона (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка"Белпошта" плануе запусціць свой маркетплейс да канца першага паўгоддзяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ 2024 годзе ў Беларусі было прададзена ў 2,3 раза больш легкавых аўто, чым у 2023-м — БАА (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаСельгасвытворчасць у першым квартале павялічылася на 1,7%, годам раней рост быў 6,8% — даныя БелстатаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаДаўгі прадпрыемстваў за год выраслі на 37,2%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ сакавіку продажы "БелДжы" ў Расіі ў гадавым вымярэнні знізіліся на 11,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства