Сусветныя пошліны ЗША не паўплываюць на цэны ў Беларусі, сцвярджае Лукашэнка

12 красавіка, Позірк. Сусветныя пошліны на імпарт, уведзеныя прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам, не паўплываюць на цэны ў Беларусі, з такім сцвярджэннем выступіў перад журналістамі Аляксандр Лукашэнка 12 красавіка на рэспубліканскім суботніку ў Мінску.
“Нічога ў нас не вырасце ў сувязі з гэтым, — цытуе спікера неафіцыйны тэлеграм-канал яго прэс-службы. — Цяжка будзе зараз на амерыканскім рынку прадаваць прадукцыю. Па ўсім свеце будзе расцякацца гэта прадукцыя. У тым ліку і да нас. Мы перажываем з Расіяй разам такія бар’еры і пошліны, што далей няма куды”.
2 красавіка Трамп падпісаў указ, які ўвёў пошліны на імпарт больш як з 180 краін свету. У іх ліку практычна ўсе дзяржавы былога СССР — за выключэннем Беларусі і Расіі. У Белым доме аргументавалі гэта тым, што санкцыі ЗША ўжо “выключаюць магчымасць значнага гандлю” з Расіяй, а дзейныя “тарыфы і санкцыі” ў дачыненні да шэрагу краін, у ліку якіх Беларусь, “ужо высокія”.
Тыднем пазней Трамп абвясціў 90-дзённы перыяд для правядзення двухбаковых перамоў, падчас якога будзе дзейнічаць 10-працэнтная стаўка пошлін для ўсіх краін, акрамя Кітаю (для Пекіна яна ўзрасла да 145%, з першапачатковая пошліна — 20%, дадатковы тарыф — 125%). Кітай у адказ усталяваў 125-працэнтную пошліну для амеріканскіх тавараў.
Дарадца беларускага дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай па эканамічных рэформах Алесь Аляхновіч выказаў меркаванне, што новыя мытныя пошліны ЗША могуць запусціць гандлёвую вайну глабальнага маштабу, якая будзе мець наступствы для Беларусі і людзей унутры краіны.
“Менш гандлю азначае менш транспарту і менш патрэбы ў розных відах паліва, — адзначыў ён. — Цягам некалькіх дзён кошт барэля нафты маркі Brent скараціўся на 16%. Для Беларусі гэта негатыўная інфармацыя, яна азначае скарачэнне даходаў ад перапрацоўкі расійскай нафты. А ў доўгай перспектыве, калі цана нафты застанецца на нізкім узроўні, гэта можа абмежаваць магчымасці Крамля ў субсідаванні беларускай эканомікі”.
“Найбольшая рызыка сёння ў тым, што можа ўзнікнуць спіраль новых мытаў і гандлёвых абмежаванняў ва ўсім свеце. Беларусь як частка сусветнай эканомікі будзе адчуваць гэты ўплыў як праз зніжэнне экспарту ў краіны, якія будуць зазнаваць гандлёвыя абмежаванні, так і праз паніжэнне коштаў на тавары, якія Беларусь экспартуе, напрыклад, калійныя і азотныя ўгнаенні, прадукцыя машынабудавання, металургіі і дрэваапрацоўкі”, — дадаў Аляхновіч.
Дарадца Ціханоўскай канстатаваў, што “новая міжнародная рэальнасць яшчэ больш прывязвае Беларусь да Расіі на геапалітычнай карце свету”. “У доўгатэрміновай перспектыве, нават калі ў Беларусі пачнецца транзіт [улады], можа здарыцца так, што Беларусь застанецца на працяглы час у выключна расійскай сферы ўплыву. Гэта можа быць найбольш важным уплывам рашэнняў, якія сёння прымаюцца ў Вашынгтоне”, — падсумаваў эканаміст.
- Грамадства
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ 2024 годзе цэнавыя парушэнні знайшлі ў 331 суб'екта, найбольшы штраф атрымаў аператар А1 — даныя МАРГМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства18 красавіка на ўсіх метэастанцыях Беларусі абноўленыя рэкорды цяпла, у тым ліку два месячныя максімумы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 18 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года па прамвытворчасці лідзіравала Мінская вобласць, у сельскай гаспадарцы — БрэсцкаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года больш за палову беларускага ВУП забяспечылі Мінск і Мінская вобласцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства17 і 18 красавіка ў Беларусі перакрытыя абсалютныя тэмпературныя рэкорды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+