Украіна ўвяла санкцыі супраць беларускай прапагандысткі і дзвюх арганізацый

11 красавіка, Позірк. Прапагандыстка Белтэлерадыёкампаніі Анастасія Бенедзісюк, а таксама дзве зарэгістраваныя ў Мінску арганізацыі трапілі пад санкцыі Украіны.
Згодна з указам прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага, які зацвердзіў адпаведныя рашэнні Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны, абмежаванні тэрмінам на 10 гадоў уведзены ў дачыненні да Беларускага славянскага камітэта, старшынёй якога лічыцца былы дэпутат беларускага парламента Сяргей Касцян, а таксама арганізацыі “ЗгодаМедыя“.
Аб дзейнасці названых арганізацый практычна нічога невядома. Сярод санкцый згадваецца блакіроўка іх інтэрнэт-пляцовак.
Бенедзісюк была ўключаная ў санкцыйны спіс Еўрасаюза 3 жніўня 2023 года.
Туды таксама патрапілі прапагандысты Вадзім Гігін, Ксенія Лебедзева, Яўген Пуставой.
Раней Зяленскі ўвёў санкцыі супраць паралімпійца Аляксея Талая, фонд якога абвінавачваецца ў незаконным перамяшчэнні ўкраінскіх дзяцей з акупаваных тэрыторый.
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства17 і 18 красавіка ў Беларусі перакрытыя абсалютныя тэмпературныя рэкорды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ заходніх медыя кансалідуецца аўтарытарны вобраз Беларусі — даследаваннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ГрамадстваЧалавек самастойна павінен кантраляваць свае фактары рызыкі — адмысловец РНПЦ "Кардыялогія"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка