За тыдзень у Беларусь прыбыло больш за 9 тыс. грамадзян Украіны — ДПК
11 красавіка, Позірк. За тыдзень (з 6:00 4 красавіка да 6:00 11 красавіка) у Беларусь прыбыло 9.016 грамадзян Украіны (тыдзень таму — 7.697), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.
Транзітам праз Польшчу праехала 7.256 (5.996), Літву — 1.700 (1.604), Латвію — 60 (96), непасрэдна праз мяжу з Украінай — нуль (адзін).
Усяго з 24 лютага 2022 года (пачатак поўнамаштабнага ўварвання РФ) у Беларусь прыбыло 371.808 грамадзян Украіны: праз украінска-беларускую мяжу — 16.001, транзітам праз Польшчу — 276.926, Літву — 71.336, Латвію — 7.545.
Паводле інфармацыі ДПК, за 2024 год у Беларусь уехаў 134.561 грамадзянін Украіны. У прыватнасці, як сцвярджалася, з тэрыторыі Украіны гэта зрабілі 68 чалавек, транзітам праз Польшчу — 107.154, Літву — 25.362, Латвію — 1.977. Паводле прыблізных разлікаў “Позірку”, у 2023 годзе ў Беларусь уехала больш за 71 тыс. грамадзян Украіны, такім чынам, за год іх колькасць вырасла прыкладна ў 1,9 разы.
Пад выглядам “прыстойных грамадзян Украіны” ў Беларусь і Расію “пачалі прыбываць людзі паводле заданняў спецслужбаў украінскага боку або краін ЕС”, з такім сцвярджэннем выступіў у апублікаваным 28 сакавіка інтэрв’ю дзяржаўнай газеце “СБ. Беларусь сегодня”, начальнік галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС Андрэй Ананенка.
Паводле яго слоў, гэта пачалося “пасля пачатку СВА” (пад “спецыяльнай ваеннай аперацыяй” расійскія і беларускія ўлады называюць поўнамаштабную вайну, якую Масква вядзе супраць Украіны з 24 лютага 2022 года).
Мэтай згаданых візіцёраў, як сцвярджае Ананенка, з’яўляецца “дэстабілізацыя грамадска-палітычнай сітуацыі на пэўных этапах альбо правядзенне разведвальных мерапрыемстваў у дачыненні да ваенных структур, органаў дзяржулады і кіравання”.
“Дзяржпагранкамітэт Беларусі займаецца несумленнай падачай лічбаў і чыстай маніпуляцыяй”, — заявіў у інтэрв’ю “Позірку” ў лютым 2024 года Ігар Кізім, які на той момант займаў пасаду пасла па асаблівых даручэннях МЗС Украіны па Беларусі. Паводле яго слоў, размова ідзе пра звычайныя паездкі грамадзян Украіны ў Беларусь.
Дыпламат адзначаў, што ў адкрытых крыніцах звестак пра колькасць украінцаў, якія выехалі з Беларусі, не знайсці. “Сумленным і прыстойным з боку ДПК было б даваць гэтую статыстыку”, — лічыў ён.
Паводле даных ААН на 20 сакавіка 2025 года, ва ўсім свеце налічвалася 6.932.700 украінскіх уцекачоў. З іх 6.372.500 былі зарэгістраваныя ў Еўропе, 560.200 — за яе межамі.
- ЭканомікаУ 2024 годзе цэнавыя парушэнні знайшлі ў 331 суб'екта, найбольшы штраф атрымаў аператар А1 — даныя МАРГМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства18 красавіка на ўсіх метэастанцыях Беларусі абноўленыя рэкорды цяпла, у тым ліку два месячныя максімумы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 18 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года па прамвытворчасці лідзіравала Мінская вобласць, у сельскай гаспадарцы — БрэсцкаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года больш за палову беларускага ВУП забяспечылі Мінск і Мінская вобласцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства17 і 18 красавіка ў Беларусі перакрытыя абсалютныя тэмпературныя рэкорды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка