Цэны на паліва ў Беларусі 12 красавіка вырастуць на дзве капейкі

11 красавіка, Позірк. Узровень “гранічных максімальных рознічных цэн на маторнае паліва на АЗС” 12 красавіка вырасце на дзве капейкі, вынікае з інфармацыі канцэрна “Белнафтахім”.
Кошты за адзін літр складуць:
АІ-92 — 2,44 рубля;
АІ-95 — 2,54;
АІ-98 — 2,76;
дызельнага паліва — 2,54.
Раней “Белнафтахім” паведаміў, што з 15 сакавіка ў рамках паэтапнай стратэгіі адпускныя цэны на АЗС падвысяцца на 16 капеек за літр паліва, “з крокам па дзве капейкі на тыдзень”.
Адзначалася, што рашэнне прынятае з улікам “ўсебаковай ацэнкі эканамічнай сітуацыі, кан’юнктуры рынку нафты і нафтапрадуктаў у сумежных дзяржавах”.
22 сакавіка цэны на паліва выраслі на дзве капейкі.
20 траўня 2024 года канцэрн абвясціў пра паэтапнае падвышэнне кошту аўтамабільнага паліва на восем капеек — па капейцы на працягу васьмі тыдняў. Заключны, восьмы, раз яно падаражэла 9 ліпеня.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства18 красавіка на ўсіх метэастанцыях Беларусі абноўленыя рэкорды цяпла, у тым ліку два месячныя максімумы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 18 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года па прамвытворчасці лідзіравала Мінская вобласць, у сельскай гаспадарцы — БрэсцкаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года больш за палову беларускага ВУП забяспечылі Мінск і Мінская вобласцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства17 і 18 красавіка ў Беларусі перакрытыя абсалютныя тэмпературныя рэкорды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка