11 красавіка для многіх звязаны з болем і страхам — Зазулінская ў 14-ю гадавіну тэракта ў мінскім метро

11 красавіка, Позірк. 11 красавіка — дзень, які “для многіх беларусаў звязаны з болем і страхам”, заявіла прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) па сацыяльнай палітыцы Вольга Зазулінская ў 14-ю гадавіну тэракта ў мінскім метро.
У выніку той трагедыі, нагадала яна, загінула 15 чалавек, сотні былі параненыя. Сем’і ахвяр, падкрэсліла палітык, дагэтуль не дачакаліся справядлівасці.
“Мы нават не ведаем, ці сапраўдныя віноўнікі былі пакараныя, — цытуе яе прэс-служба АПК. — Судовы працэс адбыўся з сур’ёзнымі парушэннямі празрыстасці, а саміх асуджаных расстралялі. Гэта не акт справядлівасці, а спроба паставіць кропку і схаваць канцы ў ваду”.
Зазулінская нагадала, што Беларусь — адзіная краіна ў Еўропе, дзе захоўваецца смяротнае пакаранне. “І яно можа быць выкарыстанае ўладай у любы момант — калі ёй гэта выгадна”, — лічыць прадстаўніца кабінета.
“Настане час, калі праўда будзе раскрытая. І толькі тады мы зможам адчуваць сябе ў бяспецы, у справядлівым грамадстве, дзе чалавечае жыццё мае сапраўдную вартасць. Давайце разам набліжаць гэты час”, — заклікала прадстаўніца АПК.
11 красавіка 2011 года ў 17 гадзін 55 хвілін на станцыі метро “Кастрычніцкая“ ў Мінску адбыўся выбух самаробнай радыёкіраванай выбуховай прылады.
Паводле афіцыйнай версіі, яна было закладзена пад лаўку насупраць прыпынку другога і трэцяга вагонаў цягнікоў, што ідуць у бок станцыі “Плошча Леніна“. Прылада была начыненая паражальнымі элементамі. У выніку тэракту на месцы загінула 11 чалавек, яшчэ чацвёра памерлі пазней, пацярпела амаль 200.
Праз некалькі гадзін на месца надзвычайнага здарэння прыбыў Аляксандр Лукашэнка з сынам Мікалаем, якому на той момант было шэсць гадоў.
Раніцай 12 красавіка КДБ адсправаздачыўся пра высвятленне асобы выканаўцы тэракту, яго абвясцілі ў вышук.
На наступны дзень Лукашэнка заявіў, што тэракт раскрыты, пазней яго арганізатарамі былі названыя Дзмітрый Канавалаў і Уладзіслаў Кавалёў. 30 лістапада 2011 года суд прыгаварыў абодвух да расстрэлу.

Тэракт у мінскім метро. Праўда чакае змены рэжыму
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства17 і 18 красавіка ў Беларусі перакрытыя абсалютныя тэмпературныя рэкорды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ заходніх медыя кансалідуецца аўтарытарны вобраз Беларусі — даследаваннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ГрамадстваЧалавек самастойна павінен кантраляваць свае фактары рызыкі — адмысловец РНПЦ "Кардыялогія"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка