Васілеўская, якая пабывала ў космасе, паскардзілася на адсутнасць “прапісаных у законе” льгот для “герояў Беларусі”

10 красавіка, Позірк. Сістэма надання дзяржаўных ільгот асобам, якім прысвоена званне “Герой Беларусі”, не да канца прапрацаваная, вынікае з заяў уладальніцы гэтага звання Марыны Васілеўскай, якая пабывала ў космасе.
“Жыллё, зубныя пратэзы, праезд на транспарце або пахаванне — што выбраць, не ведаю”, — сказала яна на прэс-канферэнцыі 10 красавіка ў Мінску.
У краіне, адзначыла Васілеўская, маюцца “нейкія льготы для “Герояў Беларусі”. На практыцы ж яна сутыкнулася з тым, што, напрыклад, у частцы падаткаабкладання ніякіх ільгот няма, хоць “гэта і прапісана ў законе”.
Паводле яе слоў, “былі выплаты за ўдзел у палёце і пасля яго завяршэння”, аднак цяпер яны не робяцца.
Пасля наваднога пытання начальніка ўпраўлення аэракасмічнай дзейнасці Нацыянальнай акадэміі навук Пятра Віцязя Васілеўская пацвердзіла, што мае магчымасць штогод адпачываць у санаторыі, атрымліваць бясплатнае медыцынскае абследаванне, таксама чакаецца “нейкая дапамога па жыллі”.
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ заходніх медыя кансалідуецца аўтарытарны вобраз Беларусі — даследаваннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ГрамадстваЧалавек самастойна павінен кантраляваць свае фактары рызыкі — адмысловец РНПЦ "Кардыялогія"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка