У Беларусі затрымалі “жыхара суседняй краіны” з 1 кг псіхатропаў

10 красавіка, Позірк. 28-гадовага “жыхара суседняй краіны” затрымалі з доказамі злачынства супрацоўнікі ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі (УНіСГЛ) УУС Гомельскай вобласці і Чыгуначнага РАУС Гомеля, паведамляе прэс-служба МУС са спасылкай на начальніка абласнога УНіСГЛ Андрэя Насытку.
“Фігурант працаваў аптова-рознічным кур’ерам інтэрнэт-крамы па продажы наркотыкаў, — заявіў міліцэйскі начальнік. — На здымнай кватэры ў Мінску ён фасаваў тавар на дробныя партыі, якія затым распаўсюджваў праз закладкі на тэрыторыі Мінскай вобласці (па ўдакладненні прэс-службы МУС, у Салігорскім раёне. — “Позірк”.). Па месцы жыхарства і ў схованках выяўлена і вынята каля кілаграма асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва — 4-СМС”.
Насытка адзначыў, што за “незаконнае абарачэнне наркотыкаў з мэтай збыту” затрыманаму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.
Напярэдадні Дзяржаўны пагранічны камітэт паведаміў, што 3 красавіка ў Мінску затрымалі траіх “непаўналетніх наркакур’ераў”, у якіх было знойдзена “асабліва небяспечнае псіхатропнае рэчыва — 4-СМС або клефедрон”.
8 красавіка Генпракуратура адсправаздачылася пра накіраванне ў суд крымінальнай справы ў дачыненні да двух замежных грамадзян, якім інкрымінаваны “незаконны абарот асабліва небяспечных псіхатропных рэчываў у буйным памеры ў складзе міжнароднай злачыннай арганізацыі”. У справе фігуруе “больш за 600 кг псіхатропных рэчываў”.
- Палітыка
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ заходніх медыя кансалідуецца аўтарытарны вобраз Беларусі — даследаваннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ГрамадстваЧалавек самастойна павінен кантраляваць свае фактары рызыкі — адмысловец РНПЦ "Кардыялогія"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаЗа апошнія пяць гадоў аб'ём складскіх запасаў прампрадукцыі вырас амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства