Мінск 13:04

МНС папярэджвае пра пагаршэнне ўмоў надвор’я — чакаецца снег, моцны вецер

Ілюстрацыйнае фота: Olivier Darbonville / unsplash.com

10 красавіка, Позірк. Паўночна-заходні вецер хуткасцю 5–10 метраў на секунду з парывамі да 14 м/с, а ў многіх раёнах — 15–20 м/с прагназуецца на 10 красавіка, папярэджвае Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Тэмпература паветра ўдзень — ад 1 градуса марозу да 5 градусаў цяпла. Удзень на большай частцы краіны чакаецца кароткачасовы снег, мокры снег. На асобных участках дарог галалёдзіца.

Усё гэта, папярэджвае МНС, можа прывесці да парушэння электразабеспячэння, пашкоджання (абрыву) ліній сувязі і электраперадачы; зніжэння бачнасці, ускладнення руху транспарту, павелічэння верагоднасці ўзнікнення дарожна-транспартных здарэнняў; падзення дрэў, абвальвання слаба ўмацаваных канструкцый, дахаў будынкаў і збудаванняў; а таксама павялічвае рызыку траўматызму.

Паводле даных Міністэрства энергетыкі, 6–7 красавіка непагадзь парушыла электразабеспячэнне ў агульнай складанасці больш як 840 населеных пунктаў.

Падзяліцца: