4,5 года пазбаўлення волі прызначана вінаватаму ў ДТЗ, у якім загінуў 9-гадовы віцебскі школьнік

9 красавіка, Позірк. Суд Першамайскага раёна Віцебска вынес прыгавор па крымінальнай справе, узбуджанай па факце гібелі дзіцяці ў дарожна-транспартным здарэнні 9 студзеня.
Як паведамляе прэс-служба Вярхоўнага суда, фігуранту справы Ф. прызначана 4,5 года пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму. Ён прызнаны вінаватым паводле ч. 2 арт. 317 Крымінальнага кодэкса (парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека).
Таксама яму на працягу 5 гадоў забаронена займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартнымі сродкамі.
Адзначаецца, што ў судзе абвінавачаны цалкам прызнаў віну і “чыстасардэчна раскаяўся”. Ён “добраахвотна часткова кампенсаваў маральную шкоду, прычыненую злачынствам, на карысць бацькоў пацярпелага ў памеры 770 рублёў кожнаму”, гаворыцца ў паведамленні.
У працэсе разгляду справы было ўстаноўлена, што 9 студзеня абвінавачаны, кіруючы мікрааўтобусам Mersedes Sprinter, які належыць “іншай асобе”, рухаўся па праспекце Чарняхоўскага ў Віцебску з хуткасцю 94 км/г пры максімальна дазволенай 60 км/г.
“Набліжаючыся да рэгуляванага пешаходнага пераходу, на якім уключыўся чырвоны сігнал, <…> ён не знізіў хуткасць і не спыніўся перад стоп-лініяй. Выехаўшы на пешаходны пераход, ён здзейсніў наезд <…> на 9-гадовае дзіця, якое перасякала праезную частку на зялёны сігнал святлафора. У выніку хлопчыку былі прычыненыя цяжкія цялесныя пашкоджанні, ад якіх ён памёр ва ўстанове аховы здароўя”, — адзначаецца ў рэлізе.
Раней Ф. прыцягваўся да крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне ПДР, у тым ліку тройчы быў пазбаўлены вадзіцельскіх правоў. “Аднак высноў для сябе [ён] не зрабіў і працягнуў супрацьпраўныя і антыграмадскія паводзіны і грубае парушэнне ўстаноўленых правілаў бяспекі і кіравання транспартным сродкам”, — гаворыцца ў паведамленні.
Суд таксама пастанавіў спагнаць з уладальніка аўтамабіля кампенсацыю ў памеры 99.230 рублёў кожнаму з бацькоў загінулага школьніка.
У дзень ДТЗ Следчы камітэт апублікаваў відэазапіс, на якім бачна, што школьнік стаяў на цэнтральным участку праезнай часткі, дзе праходзяць трамвайныя шляхі. У нейкі момант ён пачаў перабягаць дарогу перад спыненым на другой і трэцяй палосах транспартам. У гэты час па першай паласе на вялікай хуткасці рухаўся мікрааўтобус, які і стаў прычынай гібелі хлопчыка.
У 2024 годзе ў Беларусі ад знешніх прычын загінула 126 дзяцей — на 34% больш, чым у 2023-м (94), паведаміў на прэс-канферэнцыі 24 сакавіка ў Мінску намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення — начальнік упраўлення па наглядзе ў сацыяльнай сферы Генеральнай пракуратуры Павел Зайцаў.
Паводле яго слоў, асноўнымі прычынамі гібелі былі суіцыды, дарожна-транспартныя здарэнні, утапленні і пажары (лічбы па кожнай катэгорыі спікер не прывёў).
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства18 красавіка на ўсіх метэастанцыях Беларусі абноўленыя рэкорды цяпла, у тым ліку два месячныя максімумы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 18 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года па прамвытворчасці лідзіравала Мінская вобласць, у сельскай гаспадарцы — БрэсцкаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года больш за палову беларускага ВУП забяспечылі Мінск і Мінская вобласцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства17 і 18 красавіка ў Беларусі перакрытыя абсалютныя тэмпературныя рэкорды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка