МАРГ выявіў парушэнні ў 77% правераных крам сеткі “Санта”
9 красавіка, Позірк. Парушэнні заканадаўства аб гандлі выяўленыя ў 77% правераных крам рознічнай сеткі “Санта”, якая належыць ТАА “Санта Рытэйл”, паведамляе прэс-служба Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ).
Праверка яшчэ не завершаная, адзначае ведамства, на сёння маніторынг праведзены ў аб’ектах сеткі ў Мінску, Брэсце, Віцебску, Гомелі, Гродне, Баранавічах, Бярозе, Івацэвічах, Кобрыне, (усе — Брэсцкая вобласць), Талачыне (Віцебская вобласць), Салігорску (Мінская вобласць), Рэчыцы (Гомельская вобласць), а таксама ў Гомельскім раёне.
“У 33% правераных аб’ектаў — невыкананне пераліку тавараў, абавязковых да наяўнасці для рэалізацыі, у тым ліку ў продажы адсутнічалі крухмал, капуста белакачанная, агуркі, яблыкі свежыя, бульба”, — гаворыцца ў паведамленні.
У 7 крамах зафіксаваная “рэалізацыя тавараў са скончанымі тэрмінамі прыдатнасці (торт ёгуртны, хлебабулачныя вырабы, сыр, мясная, каўбасная, кулінарная прадукцыя) на суму звыш 270 рублёў”, заяўляе МАРГ.
“Акрамя гэтага, устаноўлена адсутнасць цэннікаў на шэраг тавараў, у месцах продажу малаказмяшчальнага прадукту з заменнікамі малочнага тлушчу (прадукт з заменнікам малочнага тлушчу “Касічка” вэнджаны), на спажывецкай упакоўцы якога ўказана інфармацыя аб наяўнасці раслінных алеяў. Яго выкладка не выраблялася спосабам, які дазваляе візуальна аддзяліць ўказаны прадукт ад іншых харчовых прадуктаў, і не суправаджалася інфармацыйным надпісам “Прадукты з заменнікам малочнага тлушчу”. У асобных аб’ектах месцы продажу абутку не забяспечаныя кілімкамі, люстэркамі, лаўкамі”, — адзначаецца ў рэлізе.
7 сакавіка стала вядома, што парушэнні заканадаўства аб гандлі і абароне правоў спажыўцоў выяўленыя ва ўсіх правераных касметычных крамах касметыкі сеткі “Летуаль”, якая належыць ТАА “ЖэнціТрэйд”.
4 красавіка паведамлялася, што ва ўсіх правераных крамах рознічнай сеткі “7 пятніц” (належыць ТАА “Юністар груп”) выяўленыя парушэнні заканадаўства аб гандлі і абароне правоў спажыўцоў.
10 сакавіка МАРГ паведаміў, што парушэнні правілаў гандлю ўстаноўленыя амаль у кожнай трэцяй праверанай краме сеткі “Табакерка”, якая належыць СЗАТ “ЭНЕРГА-ОЙЛ”.
28 лютага МАРГ праінфармаваў пра парушэнні правілаў гандлю, выяўленых ва ўсіх правераных крамах сеткі “Хіт!”, якая належыць ТАА “Еўрагандль”.
20 лютага ведамства ўказала на парушэнні ў 96% гандлёвых аб’ектаў рознічнай сеткі “Капеечка”.
Раней МАРГ выставіў маштабныя прэтэнзіі да інтэрнэт-пляцоўкі “Вайлдберыз” і гандлёвай сеткі “Суседзі”.
14 студзеня ведамства ўзначаліў былы дыпламатычны работнік і былы першы намеснік міністра гандлю Артур Карповіч.
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ заходніх медыя кансалідуецца аўтарытарны вобраз Беларусі — даследаваннеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ГрамадстваЧалавек самастойна павінен кантраляваць свае фактары рызыкі — адмысловец РНПЦ "Кардыялогія"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаЗа апошнія пяць гадоў аб'ём складскіх запасаў прампрадукцыі вырас амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка