Сейм Польшчы: Вынікі выбараў у Беларусі не адлюстроўваюць волю народа

4 красавіка, Позірк. Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі, якія адбыліся 26 студзеня, не адпавядалі дэмакратычным стандартам, іх вынік не можа лічыцца сапраўдным адлюстраваннем волі беларускага народа.
Вытрымкі з дакумента са спасылкай на агенцтва РАР публікуе партал мясцовага самакіравання Польшчы.
За прыняцце рэзалюцыі выказаўся 431 дэпутат, супраць — два, тых, хто ўстрымаўся, не было.
Сейм, “кіруючыся асноватворнымі прынцыпамі дэмакратыі і павагі правоў чалавека і грамадзянскіх свабод, выказвае глыбокую занепакоенасць палітычнай сітуацыяй у Беларусі”.
Падкрэслена, што ніжняя палата “з абурэннем успрыняла рашэнне беларускіх уладаў не дапускаць прадстаўнікоў Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ да назірання за выбарчым працэсам з дастатковым [па часе] апавяшчэннем, што яшчэ больш падрывае яго надзейнасць і празрыстасць”.
“Сейм Рэспублікі Польшча рашуча выступае супраць дзеянняў, якія абмяжоўваюць асноўныя правы і грамадзянскія свабоды беларускага грамадства, у тым ліку рэпрэсій у дачыненні да прадстаўнікоў апазіцыі, незалежных журналістаў і арганізацый грамадзянскай супольнасці, а таксама прадстаўнікоў польскай меншасці ў Беларусі, у тым ліку Анджэя Пачобута, які ўжо шмат гадоў знаходзіцца ў зняволенні”, — падкрэсліваецца ў дакументе.
“Сейм Рэспублікі Польшча таксама ўскладае адказнасць за гэты зацяжны крызіс дэмакратыі, невыкананне правоў чалавека і грамадзяніна, пастаянныя рэпрэсіі ў дачыненні да беларускага грамадства на Расійскую Федэрацыю, якая фактычна пазбавіла беларускую дзяржаву суверэнітэту ў працэсе гвалтоўнай інтэграцыі з дзяржавай”, — гаворыцца ў рэзалюцыі.
Намеснік старшыні Аб’яднанага пераходнага кабінета, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Павел Латушка, які прысутнічаў на пасяджэнні Сейма 4 красавіка, адзначыў у сваім тэлеграм-канале, што адным з найважнейшых пунктаў рэзалюцыі стала прызнанне “свабоднай і суверэннай Беларусі як аднаго з ключавых слупоў стабільнасці”.
Паводле яго, “польскія дэпутаты выказалі падтрымку дзейнасці беларускіх дэмакратычных сіл у выгнанні, якія працягваюць змагацца за пабудову свабоднай і дэмакратычнай Беларусі ў еўрапейскай сям’і”.
Кіраўнік НАУ таксама адзначыў, што дэпутаты “звярнуліся да польскага ўрада з заклікам зрабіць далейшыя крокі па падтрымцы беларускага грамадства, а таксама выказалі сваю падтрымку актыўнаму прымяненню міжнародных санкцый супраць тых, хто нясе адказнасць за парушэнні правоў чалавека і задушэнне свабоды ў Беларусі”.
Першапачаткова прыняць рэзалюцыю планавалася 20 сакавіка, аднак, паводле інфармацыі крыніц “Позірку”, было перанесена пасля разгляду паправак камісіяй па замежных справах.

Кіраўнік Сената Польшчы: мы выбары ў Беларусі не прызнаём (дапоўнена)
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаПа выніках студзеня — лютага Беларусь была лідарам у ЕАЭС па двух з сямі асноўных эканамічных паказчыкаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2024 годзе ў Беларусі захваральнасць на гепатыт А павялічылася ў 8,4 раза ў гадавым вымярэнні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаПад Гомелем працягваецца будаўніцтва ваеннага гарадка і палігона (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка"Белпошта" плануе запусціць свой маркетплейс да канца першага паўгоддзяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ 2024 годзе ў Беларусі было прададзена ў 2,3 раза больш легкавых аўто, чым у 2023-м — БАА (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаСельгасвытворчасць у першым квартале павялічылася на 1,7%, годам раней рост быў 6,8% — даныя БелстатаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаДаўгі прадпрыемстваў за год выраслі на 37,2%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства