Беларуская мытня пагражае польскаму перавозчыку канфіскацыяй аўтамабіля за кантрабанду запчастак

2 красавіка, Позірк. 43-гадовы грамадзянін Беларусі спрабаваў правезці з Польшчы праз пункт пропуску Казловічы аўтамабільныя запчасткі без дэкларацыі, вынікае з паведамлення Дзяржаўнага мытнага камітэта.
Паводле інфармацыі ведамства, мужчына схаваў іх у кабіне цягача, які належыць польскай фірме-перавозчыку.
Брэсцкія мытнікі знайшлі “даўкладанні” падчас агляду з выкарыстаннем “інспекцыйна-надгляднага комплексу”. Запчасткі вынялі з “пальчаткавых скрыняў і адмыслова абсталяванай схованкі пад спальным месцам кіроўцы”.
Мытня адзначае, што “праз зробленую кіроўцам спробу такім чынам перамясціць рэмкамплекты ступіц, падшыпнікі і камплект укладышаў каленвала на суму каля 6,5 тыс. рублёў польская фірма-перавозчык можа пазбавіцца транспартнага сродку коштам больш як 140 тыс. рублёў”. Запчасткі і аўтамабіль вынятыя да рашэння суда.
Адзначаецца, што Брэсцкая мытня распачала адміністрацыйны працэс паводле ч. 2 арт. 15.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях.
Даведка “Позірку”:
У адпаведнасці з згаданым артыкулам КаАП, перамяшчэнне тавараў, якія падпадаюць пад мытнае дэклараванне, праз мытную мяжу ЕАЭС “з утойваннем ад мытнага кантролю”, то бок “з выкарыстаннем схованак або іншых спосабаў, якія абцяжарваюць іх выяўленне, або з наданнем адным таварам віду іншых тавараў”, а таксама спроба такога перамяшчэння караюцца штрафам у памеры да 30 базавых велічынь (1.260 рублёў).
Акрамя таго, схаваныя тавары, што падпадаюць пад мытнае дэклараванне (незалежна ад таго, у чыёй уласнасці яны знаходзяцца) могуць быць канфіскаваныя, гэтаксама як і транспарт (акрамя паветраных суднаў, чыгуначнага і ўнутранага воднага транспарту агульнага карыстання).
Калі гэтыя дзеянні здзейсненыя індывідуальным прадпрымальнікам, яму пагражае штраф да 100 б.в. (4.200 рублёў), юрыдычнай асобай — да 500 б.в. (21.000 рублёў), астатнія фармулёўкі артыкула ідэнтычныя.

- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара паказаў месячны рост упершыню пасля лістапада 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаДэмсілы Беларусі зацікаўленыя больш узаемадзейнічаць з ПА АБСЕ — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала са спікерам фінскага парламента важнасць падтрымкі праеўрапейскіх настрояў сярод беларусаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаУ першай палове 2025 года ў Беларусі звольнена на 7% працаўнікоў больш, чым нанятаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка