Новай інфармацыі па Мельнікавай няма — Латушка
1 красавіка, Позірк. На 1 красавіка “няма новых звестак” аб месцазнаходжанні і абставінах знікнення спікера Каардынацыйнай рады (КР) Анжалікі Мельнікавай, паведамляецца ў тэлеграм-канале кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення і яе паплечніка па фракцыі ў КР Паўла Латушкі.
Палітык адзначыў “сухія факты”: “Менавіта [Мельнікава] як спікер удзельнічала ў працэсе афіцыйнага прызнання КР з боку Сената Польшчы (аформлена 22 студзеня. — “Позірк”. Займалася арганізацыяй удзелу дэлегацыі КР як прадстаўніка Беларусі ў ПАСЕ [у канцы студзеня]”.
Акрамя таго, падчас прыняцця тэматычнай рэзалюцыі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы 30 студзеня яна, паводле слоў Латушкі, “актыўна лабіравала непрызнанне [Аляксандра] Лукашэнкі і пытанні адказнасці”.
“Робячы заўчасныя вынікі і высновы варта мець на ўвазе факты. Анжаліка Мельнікава мае адкрытую грамадска-палітычную пазіцыю па сітуацыі ў Беларусі”, — адзначыў кіраўнік НАУ.
На яго думку, “бенефіцыярам ад распаўсюджвання недакладнай інфармацыі і спекуляцый на ёй” можа быць “толькі Лукашэнка”.
“Аднак ён можа быць пэўнены: ні пры якіх абставінах, ні пры якіх запалохваннях і правакацыях мы не спынім сваю працу. Мы не толькі працягнем сваю працу, але і ў хуткім часе нанесем рэжыму новыя ўдары. Адказнасць для Лукашэнкі — гэта не пытанне верагоднасці. Гэта пытанне часу. І гэты час непазбежна настане”, — рэзюмаваў экс-дыпламат.
Пра тое, што Мельнікава не на тэрыторыі Польшчы і не выходзіць на сувязь з 25 сакавіка, “Позірку” паведаміла 28 сакавіка прэс-служба Латушкі.
Паўнамоцтвы кіраўніка КР часова перайшлі да віцэ-спікера Станіславы Гліннік — “у сувязі з немагчымасцю” Мельнікавай “выконваць свае абавязкі”.
Раніцай 29 сакавіка прэс-сакратар міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Яцэк Дабжыньскі паведаміў, што польскія службы “атрымалі інфармацыю пра тое, што прадстаўнікі КР Беларусі ўжо некалькі дзён не могуць звязацца са старшынёй рады Анжалікай Мельнікавай”.
30 сакавіка стала вядома, што ў КР створана рабочая група па выяўленні абставін, звязаных са знікненнем спікера.
Старшыня ПАСЕ Теадорас Русопулас і генеральны дакладчык ПАСЕ па пытанні дэмакратычнай Беларусі Рышард Петру выказалі заклапочанасць у сувязі са знікненнем Мельнікавай і заклікалі дапамагчы ў яе пошуках.
Мельнікава была абраная спікерам Каардынацыйнай рады трэцяга склікання 11 ліпеня 2024 года ад блока “Каманда Латушкі і рух “За Свабоду”, які значна апярэдзіў астатнія каманды па колькасці набраных галасоў і ў выніку заняў 28 з 80 месцаў у КР.

- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 10 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа чатыры гады фермерскія гаспадаркі павялічылі сельгасвытворчасць на чвэрць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь у красавіку лідзіравала ў ЕАЭС па падаражэнні прампрадукцыі з пачатку года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ красавіку Беларусь была на другім месцы ў ЕАЭС у росце цэн на сельгаспрадукцыю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка