Літоўскія памежнікі перахапілі беспілотнік з 750 пачкамі беларускіх цыгарэт
28 сакавіка, Позірк. Супрацоўнікі Службы аховы дзяржаўнай мяжы (САДМ) Літвы 28 сакавіка прымусова пасадзілі беспілотны лятальны апарат, які пераносіў 750 пачкаў цыгарэт беларускай вытворчасці, паведамляе ведамства.
Адзначаецца, што памежнікі “хутка задзейнічалі дзве прылады перахопу дронаў і збілі беспілотнік”.
Сёлета супрацоўнікі САДМ прымусова пасадзілі 17 беспілотнікаў, якія дастаўлялі кантрабандныя цыгарэты з Беларусі, за ўвесь 2024 год — 54.
У ноч на 11 сакавіка літоўскія памежнікі прызямлілі чатыры дроны, якія транспартавалі кантрабандныя цыгарэты з Беларусі.
У апошні час фіксуецца ўсё больш спроб перапраўкі кантрабандных грузаў з Беларусі ў Літву паветрам. У пачатку сакавіка літоўская памежная служба паведаміла, што з пачатку года перахоплена 99 партый кантрабандных цыгарэт, дастаўленых з Беларусі з дапамогай паветраных шароў (за ўвесь 2024 год — 226, 2023-ці — тры, 2022-ці — ніводнай).

- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь другі месяц запар на апошнім месцы ў ЕАЭС паводле дынамікі сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ 2024 годзе малы і сярэдні бізнес амаль на чвэрць павялічыў выручку ад продажаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка