На тэрыторыі былой “Валадаркі” адкрыюць аб’екты грамадскага харчавання, офісы і пляцоўку для забаў

24 сакавіка, Позірк. На тэрыторыі Пішчалаўскага замка (былы следчы ізалятар № 1) плануецца захаваць пяць будынкаў, паведаміў 24 сакавіка дырэктар КУП “Мінская спадчына” Аляксандр Кохан падчас аператыўнай нарады ў Мінгарвыканкаме.
Паводле яго слоў, якія перадаюць дзяржСМІ, “адзінаму замку” ў Мінску сёлета спаўняецца 200 гадоў, адносна яго рэканструкцыі “быў праведзены шэраг комплексных навуковых даследаванняў”. “Архітэктурна-планіровачная канцэпцыя” ўзгоднена, сказаў Кохан.
На ніжніх паверхах згаданых будынкаў, дадаў ён, “плануецца размясціць аб’екты грамадскага харчавання, аператарамі якіх выступяць дзяржаўныя прадпрыемствы”.
На іншых паверхах, паводле яго слоў, “мяркуецца размясціць адміністрацыйныя памяшканні”.
Акрамя гэтага, праект рэканструкцыі комплексу прадугледжвае “пляцоўку для культурна-масавых мерапрыемстваў”.
Раней паведамлялася, што 2 жніўня 2024 года з удзелам міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова адкрыўся новы комплекс будынкаў СІЗА № 1 упраўлення Дэпартамента выканання пакаранняў МУС па Мінску і Мінскай вобласці.
Комплекс размяшчаецца на тэрыторыі прысталічнай прамысловай зоны “Калядзічы” каля вёскі Пашковічы ў Мінскім раёне.
У новы комплекс СІЗА пераехала ў красавіку таго ж года з Пішчалаўскага замка на вул. Валадарскага ў Мінску (адсюль неафіцыйная назва “Валадарка”).
Узвесці “комплекс будынкаў і збудаванняў” следчага ізалятара, рэспубліканскай агульнасаматычнай бальніцы і спадарожнай інфраструктуры ў прамзоне “Калядзічы” Аляксандр Лукашэнка даручыў яшчэ 7 чэрвеня 2010 года ўказам № 288. Чакалася, што бальніцу пабудуюць да 2013 года, ізалятар — да 2015-га, але планы штогод пераносіліся.
Многія гады на “Валадарцы” ўтрымліваліся грамадзяне, якіх рэжым Лукашэнкі пераследваў па палітычных матывах.

- ГрамадстваПрадстаўнік Міністэрства аховы здароўя заявіла аб высокім працэнце выяўляльнасці рака на ранніх стадыях пры дыспансерызацыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка13 сакавіка Польшча зафіксавала 13 спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ГрамадстваМінулым днём тэмпературныя рэкорды зафіксаваныя ў Мінску і чатырох абласных цэнтрах (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаЗа два месяцы 2026 года найбольш падаражэлі кветкі, цыгарэты і камп'ютарныя курсы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка

