Расія зноў перанесла тэрміны выплаты беларускага доўгу на суму 800 млн долараў

20 сакавіка, Позірк. Масква ў чарговы раз перанесла тэрміны выплаты асноўнага беларускага доўгу на суму 800 млн долараў, вынікае з дакументаў, апублікаваных на афіцыйным прававым інтэрнэт-партале Расіі.
Гаворка пра перыяд выплаты доўгу з 1 красавіка па 31 снежня 2024 года, працэнтаў — з 1 ліпеня па 31 снежня 2024-га. Тэрміны перанесеныя на перыяд 2031–2036 гадоў.
Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін падпісаў 20 сакавіка закон “Аб ратыфікацыі Пагаднення паміж Урадам Расійскай Федэрацыі і Урадам Рэспублікі Беларусь аб змене ўмоў асобных расійска-беларускіх міжурадавых пагадненняў і Пратакола аб унясенні змяненняў у Пагадненне паміж Урадам Расійскай Федэрацыі і Урадам Рэспублікі Беларусь аб змене ўмоў асобных расійска-беларускіх міжурадавых пагадненняў ад 25 красавіка 2024 г.”.
4 сакавіка закон быў ухвалены Дзярждумай Расіі, 14 сакавіка яго прыняла верхняя палата расійскага парламента — Савет Федэрацыі.
Згаданае пагадненне паміж урадамі Беларусі і РФ было падпісана ў Маскве 25 красавіка 2024 года, пратакол за 11 ліпеня 2024 года ўнёс у пагадненне змены.
Пра перанос выплат 800 млн долараў раней паведамляў ТАСС намеснік міністра фінансаў Расіі Уладзімір Колычаў. Паводле яго слоў, пагадненне і пратакол былі падпісаны ў 2024 годзе ў мэтах зніжэння плацежнай нагрузкі на бюджэт Беларусі.
У снежні 2023 года Пуцін падпісаў закон аб ратыфікацыі аналагічнага міжурадавага пагаднення з Беларуссю “аб змене ўмоў асобных расійска-беларускіх міжурадавых пагадненняў” аб пераносе выплат па абавязку”.
Расія ідзе насустрач Беларусі ў частцы пагашэння яе дзярждоўгу, паведаміў 4 лютага 2024-га ў эфіры тэлеканала “Беларусь 1” у той час амбасадар у РФ Дзмітрый Круты (цяпер кіраўнік адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі).
Паводле яго слоў, Расія “чуе ўсе прапановы” Беларусі: “Мінфінансаў (імаверна, Расіі. — “Позірк“.) выпрацоўвае стратэгію працы з доўгам і працэнтамі на 2024–2026 гады для таго, каб дзярждоўг не ціснуў на бюджэт Беларусі. Каб мы маглі накіроўваць сродкі на інвестыцыйныя праекты, падтрымліваць праекты ў Беларусі і захоўваць на бяспечным узроўні золатавалютныя рэзервы”.
Раней паведамлялася, што валавы замежны доўг Беларусі за студзень — верасень 2023 года скараціўся на 3,133 млрд долараў (7,9%) — да 36 млрд 661,9 млн на 1 кастрычніка 2023 года.
Знешні дзяржаўны доўг Беларусі 1 кастрычніка 2022 года складаў больш за 41 млрд 515,2 млн долараў, сведчаць даныя Дэпартамента статыстыкі Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК), апублікаваныя 25 студзеня. Пасля гэтага беларускія ўлады засакрэцілі звесткі аб дзяржаўнай запазычанасці. Апошні раз Міністэрства фінансаў публікавала іх па выніках першага паўгоддзя 2022-га.
Паводле інфармацыі Сусветнага банка, у 2022 годзе найбуйнейшым крэдыторам Беларусі была Расія. Запазычанасць перад ёй дасягнула амаль 8,24 млрд долараў.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа чатыры тыдні лістапада Польшча спыніла 400 спроб незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПа справе "Беларускага Гаюна" асуджаны гомельскі прапаведнік царквы хрысціян-адвентыстаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ беларускім дэмакратычным асяроддзі няма сацыяльных ліфтаў для моладзі — Ворыхава (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла другое месца па зніжэнні афіцыйнага курсу долара за 11 месяцаў 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва спыніла рэкордную для лістапада сутачную колькасць спробаў нелегальна перайсці мяжу з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка


