Рашэнне па скарзе на адмову Грузіі надаць прытулак беларускаму праваабаронцу Кісляку будзе абвешчанае 26 сакавіка

19 сакавіка, Позірк. Рашэнне па скарзе на адмову Грузіі надаць прытулак беларускаму праваабаронцу Раману Кісляку будзе абвешчанае 26 сакавіка.
Дэпартамент міграцыі МУС Грузіі на пасяджэнні Тбіліскага гарадскога суда 19 сакавіка пісьмова прадставіў свае аргументы суддзі і папрасіў у задавальненні скаргі адмовіць, паведаміў “Позірку” Кісляк.
“Яны прызналі, што я адпавядаю канвенцыі “Аб статусе ўцекача”. Але ёсць інфармацыя ад Службы бяспекі, што я ўяўляю пагрозу грузінскай дзяржаве. Я запытаўся, у чым пагроза. Прадстаўнік дэпартамента кажа: “Я не ведаю, у нас ёсць адзін супрацоўнік у дэпартаменце, гэта дзяржтаямніца, і ён ацэньвае”, — адзначыў Кісляк.
Паводле яго слоў, сутнасць пагрозы не ведае таксама ягоны адвакат, дакумент з дэпартамента атрымаў толькі суддзя.
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаПагалоўе буйной рагатай жывёлы ў Беларусі за год зменшылася на 2,5%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка