Камандуючы УВ МУС Карпянкоў: Дзеці мусяць быць гатовыя пастаяць за краіну, за прэзідэнта

18 сакавіка, Позірк. “Дзеці мусяць быць гатовыя пастаяць за краіну, за прэзідэнта, заўсёды даць адэкватны адпор паклёпу і экстрэмізму на розных узроўнях”, — заявіў намеснік міністра ўнутраных спраў — камандуючы ўнутранымі войскамі (УВ) Мікалай Карпянкоў на сустрэчы з журналістамі дзяржСМІ.
Сілавік выказаўся пра гэта ў кантэксце развагі пра вайскова-патрыятычныя клубы, якія ён лічыць “асаблівым гонарам” УВ.
“Наш рух скіраваны на прапаганду служэння Айчыне, на тое, каб у хлопцаў узнікла мода: быць разумнымі, моцнымі, сімпатычнымі, падрыхтаванымі да абароны радзімы са зброяй у руках, – заявіў Карпянкоў. — Такіх хлапчукоў і дзяўчынак ужо вельмі шмат. Можна параўнаць выхаванцаў нашых вайскова-патрыятычных клубаў з камсамольцамі часоў грамадзянскай вайны. Яны гатовыя актыўна дзейнічаць і адчуваюць сябе паўнавартаснымі членамі нашага калектыву, юнымі спецназаўцамі”.
Для падтрымкі гэтых клубаў, паведаміў ён, створаны мясцовы дабрачынны фонд “Маладая гвардыя”.
Паводле слоў камандуючага УВ МУС, цэлы ўзвод першакурснікаў факультэта ўнутраных войскаў Ваеннай акадэміі складаецца з выпускнікоў вайскова-патрыятычных клубаў, на якіх глядзяць “як на куміраў малодшыя выхаванцы”.
На лістапад 2024 года ў сістэме Міністэрства ўнутраных спраў функцыянавала 159 вайскова-патрыятычных клубаў, дзе займалася больш за 5,5 тыс. дзяцей.
“Вайскова-патрыятычныя заняткі” з дзецьмі праводзяць дзейныя афіцэры, прапаршчыкі, кантрактнікі, а таксама вайскоўцы тэрміновай службы, заяўляў намеснік камандуючага УВ МУС Дзмітрый Мікша. “Асноўны ўпор” пры правядзенні гэтых заняткаў, паводле яго сцвярджэння, зроблены на тактычную, інжынерную і агнявую падрыхтоўку, ваенную тапаграфію, рукапашны бой.
Летась 20 лістапада начальнік аддзела ўпраўлення маральна-псіхалагічнага забеспячэння галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы Міністэрства абароны Уладзімір Ігнацік паведамляў, што ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі Беларусі дзейнічае 155 вайскова-патрыятычных класаў.
У чэрвені 2024 года міністр адукацыі Андрэй Іванец заяўляў, што праца па “патрыятычным, грамадзянскім выхаванні” ў Беларусі “сёння пачынаецца ў дзіцячым садку”.
Улады ўзмацнілі ідэалагізацыю адукацыі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, верагодна, ацаніўшы масавасць маладых нелаяльных грамадзян, якія ўдзельнічалі ў пратэстах.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУпершыню за амаль два гады Польшча ўжо тыдзень не фіксуе спроб нелегальнай міграцыі з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаРуднік: За апошнія пяць гадоў змяніліся стылістыка, фарматы, якасць і тэмы, з якімі працуе беларуская прапаганда (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваСярэдняя тэмпература восенню 2025 года перавысіла норму на 1,6 градуса — Белгідрамет (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваДа канца працоўнага тыдня захаваецца цёплае надвор'е, у выхадныя чакаецца рэзкае пахаладанне — Белгідрамет (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПры ўдзеле Ціханоўскай у Фларэнцыі адкрыўся Цэнтр беларускай супольнасці, будзе адкрыты прытулак для палітуцекачоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка

