Прэзідэнт “Радыё Свабода” аб спыненні фінансавання па ўказе Трампа: Аўтакраты ў Маскве і Мінску будуць святкаваць

16 сакавіка, Позірк. “Іранскія аятолы, кітайскія камуністычныя лідары і аўтакраты ў Маскве і Мінску будуць святкаваць” спыненне фінансавання ўладамі ЗША міжнароднага медыяпраекта “Радыё Свабода”, заявіў прэзідэнт гэтага СМІ Стывен Капус.
Адмена матэрыяльнай падтрымкі стане “велізарным падарункам ворагам Амерыкі”, цытуе медыяменеджара беларуская служба “РС”.
“Перамога нашых праціўнікаў зробіць іх мацнейшымі, а Амерыку слабейшай”, — дадаў Капус.
“Мы карысталіся моцнай двухпартыйнай падтрымкай на працягу ўсёй слаўнай гісторыі “Радыё Свабода/Радыё Свабодная Еўропа”. Без нас амаль 50 мільёнаў чалавек у закрытых грамадствах, якія кожны тыдзень залежаць ад нас у плане дакладных навін і інфармацыі, не будуць мець доступу да праўды аб Амерыцы і свеце”, — сказаў кіраўнік медыя.
14 сакавіка прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў указ, які прадугледжвае масавыя скарачэнні супрацоўнікаў у сямі федэральных агенцтвах, у тым ліку — у Агенцтве ЗША па глабальных медыя (USAGM), якое курыруе медыяпраекты “Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода” і “Голас Амерыкі”.
У дакуменце гаворыцца, што арганізацыі “павінны скараціць выкананне сваіх статутных функцый і адпаведны персанал да мінімальнага прысутнасці і функцый, патрэбных па законе”. Да 21 сакавіка кіраўнікі агенцтваў павінны накіраваць у Белы дом справаздачы аб выкананні патрабаванняў указа.
Раней СМІ паведамілі, што пасля публікацыі ўказу журналісты “Голасу Амерыкі” атрымалі паведамленні пра тое, што іх адправілі ў незапланаваны адпачынак з захаваннем заработнай платы. Таксама паведамлялася, што ўхваленае Кангрэсам грантавае фінансаванне “Радыё Свабода / Радыё Свабодная Еўропа” спыненае.
Выданні, якімі кіруе USAGM, вяшчаюць на 49 мовах. Штотыднёвая аўдыторыя СМІ складае больш за 361 млн чалавек.
“Радыё Свабода/Радыё Свабодная Эўропа” заснаваная ў 1949 годзе. Беларуская служба “РС” пачала вяшчанне ў 1954-м. Пасля падзей 2020 года цалкам працуе з-за мяжы. Прызнана “экстрэмісцкім фарміраваннем”. Шэраг супрацоўнікаў быў падвергнуты палітычным рэпрэсіям. Праз крымінальныя тэрміны прайшлі журналісты Алег Груздзіловіч і Андрэй Кузнечык. На сёння ў няволі і ў статусе палітвязняў застаюцца звязаныя з “РС” Ігар Карней і Ігар Лосік.
Беларускія праўладныя рэсурсы выказваюць адабрэнне ў сувязі са спыненнем фінансавання “РС”.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа чатыры тыдні лістапада Польшча спыніла 400 спроб незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПа справе "Беларускага Гаюна" асуджаны гомельскі прапаведнік царквы хрысціян-адвентыстаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ беларускім дэмакратычным асяроддзі няма сацыяльных ліфтаў для моладзі — Ворыхава (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла другое месца па зніжэнні афіцыйнага курсу долара за 11 месяцаў 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва спыніла рэкордную для лістапада сутачную колькасць спробаў нелегальна перайсці мяжу з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка


